Франс Э́міль Сі́ланпя (, 16 верасня 1888 — 3 чэрвеня 1964) — выдатны фінскі пісьменнік. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1939).

Аўтар кніг прозы «Праведная галеча» (1919), «Памерлая ў маладосці» (1931), «Шлях мужчыны» (1932), «Людзі летняй ноччу» (1934) і інш.

У 1939 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры «За глыбокае пранікненне ў жыццё фінскіх сялян і выдатнае апісанне іх звычаяў і сувязі з прыродай».

Беларускія пераклады Раман «Праведная галеча» на беларускую мову пераклаў Якуб Лапатка (2019). Праведная галеча: раман / Франс Эміль Сіланпя. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 180, с. — (Серыя «Noblesse Oblige»).

Літаратура

Спасылкі Таварыства Сіланпя Архіў Yleisradio Біяграфія Сіланпя

Катэгорыя:Фінскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры Катэгорыя:Пісьменнікі Фінляндыі