Васіль Мікалаевіч Муранкоў (, в. Альхоўка, Горацкі раён, Магілёўская воблассць, Беларуская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія Скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію і Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1986 годзе ў якасці начальніка мяса-малочнага комплексу буйной рагатай жывёлы калгаса «Шлях Леніна» Горацкага раёна, з 1996 па 2000 год галоўны заатэхнік гэтага ж калгаса.
З 2000 па 2005 год працаваў намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па жывёлагадоўлі Аршанскага раённага выканаўчага камітэта, а з 2005 па 2010 год — першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Аршанскага райвыканкама.
У 2010 заняў пасаду старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта. 29 чэрвеня 2015 года, на паседжанні раённага Савета дэпутатаў быў зняты з пасады старшыні райвыканкама, бо звярнуўся ў Віцебскі аблвыканкам з заявай аб вызваленні яго ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працуДроздова, Н. Земли — трудные, а люди — хорошие / Наталья Дроздова // Віцьбічы. — 2015. — № 74 (3691). — 2 июля. — С..
З 2015 па 2019 год — старшыня Аршанскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
З 9 кастрычніка 2019 года Васіль Муранкоў прыступіў да абавязкаў першага намесніка старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта.
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта