Кампенскі тэалагічны ўніверсітэт () — нідэрландская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Кампен.
Агульная характарыстыка Для таго, каб быць высвечаным на пастара ў пратэстанцкіх цэрквах Нідэрландаў, патрабуецца шасцігадовае навучанне, уключаючы ступень бакалаўра і магістра багаслоўя. Побач з гэтымі праграмамі ВНУ прапануе гадавыя магістарскія праграмы па некалькіх дысцыплінах. Большасць магістарскіх праграм можна прайсці на англійскай мове. З 2015 года ўніверсітэт таксама прапануе поўную англійскую праграму: магістр міжкультурнай пратэстанцкай тэалогіі, якая прыцягвае як замежных, так і нідэрландскіх студэнтаў. Аспірантура, якую прапануе ўніверсітэт, звычайна складае чатыры гады.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Кампен (Нідэрланды) Катэгорыя:Хрысціянскія навучальныя ўстановы