Пуцеправод па Чыгуначнай вуліцы — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае вуліцы Чыгуначную і Суражскую, праходзячы над чыгуначнымі пуцямі.

Гісторыя Пуцеправод пабудаваны ў 1964 годзе. Меў 3 пралёты, даўжыня складала 82 м, шырыня 24 м.

У ліпені 2019 года пачалася рэканструкцыя пуцеправодаПутепровод на ул. Железнодорожной закрыт на ремонт до мая 2020 г. , ён быў перакрыты для ўсіх відаў транспарту, а неўзабаве і для пешаходаў. Падчас рэканструкцыі былі дэмантаваны бетоннае пакрыццё і тратуары, наружнае асвятленне і старыя апоры асвятлення; па выніках пуцеправод быў узмоцнены і пашыраны, усталяваны новыя агароджы і асвятленне, арганізаваны пад’езды і падмаставая частка. Рух па пуцеправодзе быў адкрыты 8 сакавіка 2020 года (хоць першапачаткова планавалася ў маі)Путепровод на Железнодорожной теперь открыт, фінальныя працы працягваліся да лета.

Спасылкі

Катэгорыя:1964 год у Мінску Катэгорыя:Пуцеправоды Мінска Катэгорыя:Чыгуначная вуліца (Мінск) Катэгорыя:Суражская вуліца (Мінск)