Альфрэд Мазурыч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера З 2020 года пачаў прыцягвацца да дубля гродзенскага «Нёмана», а ў 2021 годзе стаў з’яўляцца і ў асноўнай камандзе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 19 верасня 2021 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Смаргонню» (5:0). У далейшым працягваў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды, зрэдку выхадзіў на поле.

У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у «Баранавічах» і «Лідзе», аднак у выніку пачаў сезон у дублі «Нёмана». У жніўні 2023 года стаў іграком «Ліды», а ў лютым 2024 года перабраўся ў віцебскі «Макслайн».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 дубль Нёман 27 5 2021 Д1 Нёман 2 0 2022 Д1 Нёман 2 0 2023 (1) дубль Нёман 13 6 2023 (2) Д2 Ліда 16 6

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн