Заходні мост (у міжваенны час яго часам называлі Віленскім) — чыгуначны пуцеправод у Мінску. Адзіны захаваны з дарэвалюцыйнага перыяду пуцеправод у горадзе. Першы чыгуначны пуцеправод над Маскоўскай вуліцай.

Гісторыя

Пасля будаўніцтва Лібава-Роменскай і Маскоўска-Брэсцкай чыгунак Мінск апынуўся разрэзаным на часткі, што выклікала вялікія нязручнасці. Яшчэ да рэвалюцыі былі пабудаваны Бетонны мост і Заходні мост, па якім чыгуначнае палатно прайшло над Маскоўскай вуліцай. Ён быў пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя, першапачаткова гэта быў аднапралётны стальны мост. Пасля першай рэканструкцыі, у 1930-х гадах з’явіўся другі пралёт.

Заходні мост доўгі час быў ледзь не адзіным праездам з цэнтра ў паўднёвую частку горада без доўгага чакання на пераездзе. Вузкае жарало не спраўлялася з транспартнымі патокамі, таму ўзнікла неабходнасць у новым пуцеправодзе.

Архітэктар М. С. Асмалоўскі ў кнізе «Практыка савецкага горадабудаўніцтва. Мінск» 1952 г. пісаў:

Пасля трэцяй рэканструкцыі ў 1950-х гадах чыгуначны пуцеправод стаў жалезабетонным трохпралётным.

Спасылкі

Катэгорыя:Пуцеправоды Мінска Катэгорыя:Маскоўская вуліца (Мінск)