Арцём Зімін (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Маладзечна».

Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскай школе «Трактар», у юнацкім узросце трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. У 2020 годзе выступаў за дубль клуба.

У лютым 2021 года перайшоў у «Іслач», дзе стаў выступаць за дубль. З восені 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 лістапада 2021 года ў матчы супраць «Мінска» (0:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У 2022 годзе працягваў гуляць пераважна за дубль. У красавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года.

У лютым 2024 года разарваў пагадненне з «Іслаччу» і стаў іграком віцебскага «Макслайна». У жніўні 2024 года пакінуў «Макслайн» і неўзабаве далучыўся да «Маладзечна».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 дубль БАТЭ 13 1 2021 Д1 Іслач 1 0 2022 Д1 Іслач 1 0 2023 Д1 Іслач 8 0 2024 (1) Д2 Макслайн 12 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Маладзечна