Аляксандр Гуз (нар. , Рэчыца) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Сокал» з Саратава (у арэндзе з маскоўскага «Тарпеда») і моладзевай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у верасні 2017 года далучыўся да каманды Акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 года па заканчэнні акадэміі падпісаў кантракт з клубам «Іслач» да канца 2024 года, дзе стаў выступаць за дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 13 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Рухам» (1:7). У далейшым працягваў часам з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У сезоне 2023 замацаваўся ў стартавым складзе «Іслачы». У кастрычніку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2025 года.

У студзені 2024 года стаў трэніравацца з маскоўскім «Тарпеда», якое ў лютым афіцыйна аформіла трансфер паўабаронцы. У чэрвені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў саратаўскі «Сокал».

Міжнародная кар’ера У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

15 лістапада 2023 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (1:3).

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2021 (2) Д1 Іслач 3 0 2022 Д1 Іслач 7 1 2023 Д1 Іслач 27 1 2023/24 (2) Д2 Тарпеда 3 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Іслач Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў