Арцём Бруй (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Мінск», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. Летам 2021 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 15 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы з барысаўскім БАТЭ (0:1).

Восенню 2021 года за наўмысны штуршок іграка саперніка, з-за якога той атрымаў цяжкую траўму, быў дыскваліфікаваны на 21 матч з улікам першынства дублёраў.

У пачатку 2022 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы», а ў чэрвені перайшоў у рагачоўскі «Макслайн», дзе замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог клубу выйсці ў Вышэйшую лігу, куды ён, аднак, не быў дапушчаны.

Са студзеня 2023 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком клуба. У пачатку 2024 года зноў далучыўся да «Макслайна» і ў лютым падпісаў кантракт.

Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2019 дубль Мінск 12 2 2020 дубль Мінск 8 0 2021 Д1 Мінск 2 0 2022 (1) Д2 Орша 6 0 2022 (2) Д2 Макслайн 14 1 2023 Д1 Нафтан 20 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Орша Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан