Артур Кузьміч (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь» (у арэндзе з «Мінска»).
Клубная кар’ера Выхаванец «Мінска», выступаў за юнацкія каманды клуба, з 2019 года пачаў гуляць за дубль. У канцы сезона 2021 стаў прыцягвацца да асноўнай каманды клуба. 28 лістапада 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча са «Смаргонню» (0:1).
У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду пінскай «Хвалі». Пакінуў «Хвалю» па заканчэнні арэнды ў снежні 2022 года.
У сакавіку 2023 года на правах арэнды далучыўся да віцебскага «Макслайна». Пакінуў клуб у снежні 2023 года. У першай палове 2024 года выступаў за «Мінск», а ў ліпені 2024 года стаў іграком «Смаргоні».
Міжнародная кар’ера У кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак не выхадзіў на поле.
У кастрычніку 2021 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2019 дубль Мінск 10 0 2020 дубль Мінск 19 2 2021 Д1 Мінск 1 0 2022 (1) дубль Мінск 7 0 2022 (2) Д2 Хваля 9 0 2023 Д2 Макслайн 23 2 2024 (1) Д1 Мінск 3 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хваля Пінск Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь