Уладзіслаў Варакса (нар. , Узда) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Мінск» (у арэндзе з гродзенскага «Нёмана»).

Клубная кар’ера Выхаванец мінскага «Дынама», у 2017 годзе перайшоў у юнацкую каманду салігорскага «Шахцёра», а ў 2019 годзе далучыўся да брэсцкага «Дынама», дзе пазней пачаў гуляць за дубль. У першай палове 2021 года выступаў за «Узду» ў Другой лізе, дзе стаў адным з асноўных ігракоў.

У ліпені 2021 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца 2023 года. 2 жніўня 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць брэсцкага «Дынама» (3:1). У далейшым гуляў за дубль, прыцягваючыся таксама да асноўнай каманды. Сезон 2023 амаль поўнасцю прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з гродзенскім клубам.

У ліпені 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Мінск».

Міжнародная кар’ера У верасні 2022 года гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Дасягненні Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2023 Уладальнік Кубка Беларусі: 2024

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2020 дубль Дынама 9 2 2021 (1) Д3 Узда 13 15 2021 (2) Д1 Нёман 3 0 2022 Д1 Нёман 14 0 2023 Д1 Нёман 1 0 2024 (1) Д1 Нёман 8 0

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Узда Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск