Пуцеправод цераз Партызанскі праспект — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Злучае вуліцы Даўгабродскую і Пляханава, праходзячы над Партызанскім праспектам.
Апісанне Пуцеправод пабудаваны ў 1972 годзе. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 30 м, шырыня 27 м
Пуцеправод прызначаны для руху трамваяў, аўтатранспарту і пешаходаў. Праезная частка пуцеправода складаецца з 4 палос для руху аўтатранспарту. Пакрыццё праезнай часткі і тратуараў — асфальтабетон. На пуцеправод пастаўлены бетонныя бар'ерныя агароджы праезнай часткі. Парэнчавая агароджа металічная простага дыяганальнага малюнка, завяршаецца на устоях гранітнымі тумбамі з ліхтарамі.
Спасылкі
Катэгорыя:1972 год у Мінску Катэгорыя:Пуцеправоды Мінска Катэгорыя:Даўгабродская вуліца (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Пляханава (Мінск) Катэгорыя:Партызанскі праспект (Мінск)