Булеўскае балота, або Булеў Мох — балота галоўным чынам нізіннага тыпу на поўначы Жыткавіцкага і паўднёвым усходзе Салігорскага раёнаў Беларусі, у вадазборы возера Чырвонае і ракі Случ.

Апісанне балота Балота перасякае Даманавіцкая канава, вада з якой перапампоўваецца ў возера Чырвонае. Плошча 27,9 тыс. га. Глыбіня торфу да 6 м, сярэдняя глыбіня 1,7 м, ступень разлажэння 30 %, зольнасць 8,4 %. Часткова асушана адкрытай асушальных сеткай.

Флора На асушаных землях вырошчваюць сеяныя травы, збожжавыя і кармавыя культуры. На незасвоеннай частцы балота растуць карлікавая бяроза, асака, гіпнавыя і сфагнавыя імхі, хвоя.

Літаратура

Катэгорыя:Балоты Беларусі Катэгорыя:Балоты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя:Балоты Салігорскага раёна Катэгорыя:Балоты паводле алфавіта Катэгорыя:Гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння Беларусі