Трыснёг звычайны, трыснёг паўднёвы (Phragmites australis) — кветкавая расліна, самы вядомы і распаўсюджаны від роду сямейства .
Назва
Трыснёг звычайны, трыснёг паўднёвы, трыснік, кругляк, траснік, чарот Ботанический словарь, Спб, 1878., балотны разакВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927, мячэўнік.
Апісанне
Высокая (вышэй за 2 м, да 5 м) шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, пустое, са шматлікімі вузламі. Акрамя прамастаячых шыза-зялёных сцяблоў, развітыя яшчэ і паўзучыя парасткі.
Лісце чаргаванае, шчыльнае цёмна-зялёнае, жорсткае, па краі шурпатае; язычка няма, замест яго шэраг валасінак.
Сцябло заканчваецца буйной (да 30 см), развесістай, густой мяцёлкай, з цёмна-бураватымі або фіялетавымі каласкамі. Лінейна-ланцэтныя, сплюснутыя каласкі ўтрымліваюць па 3—7 кветак, з якіх ніжнія мужчынскія, а верхнія абодваполыя. Цвіце з ліпеня па верасень. Плод — зярняўка эліпсоіднай формы.
Арэал Расце па балотах, па берагах рэк, азёр ва ўсёй Беларусі, Украіне, Расіі, у Еўропе, Азіі, Афрыцы, у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы.
Значэнне і выкарыстанне Выкарыстоўваецца на подсціл жывёле, у вытворчасці спірту, паперы, будаўнічых матэрыялаў, у хімічнай прамысловасці і ў якасці паліва. Расліна здольная збіраць некаторыя забруджвальныя рэчывы, памяншаць колькасць змытых у вадаёмы ўгнаенняў. Маладыя часткі раслін — корм, а зараснікі — сховішча для птушак і месца іх гнездавання.
Лекавая і пустазельная расліна.
Літаратура — С. 107.
Спасылкі
Катэгорыя:Метлюжковыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Афрыкі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1841 годзе