міні|275 пкс|Будынак былога Талькаўскага сельсавета Та́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Талька.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. У 1935 годзе Тальскаўскі сельсавет быў скасаваны. У 1939 годзе ўтвораны наноў у складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Блужскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Населеныя пункты 1 студзеня 1947 года — 20 30 кастрычніка 2009 года (на момант скасавання сельсавета) — 17 (Арэшкавічы, Блужскі Бор, Весялова, Вялікае Поле, Дзям’янаўка, Калінаўка, Каляюгі, Ленінск, Лявонаўка, Малінаўка, Насыцк, Рудня, Слабодка, Талька, Церабуты, Чароты і Яноўка)
Насельніцтва На 1 студзеня 2007 года ў Талькаўскім сельсавеце жылі 887 чалавек у 17 вёсках: Арэшкавічы — 190, Блужскі Бор — 2, Весялова — 21, Вялікае Поле — 3, Дзям’янаўка — 39, Калінаўка — 4, Каляюгі — 4, Ленінск — 19, Лявонаўка — 28, Малінаўка — 9, Насыцк — 16, Рудня — 14, Слабодка — 83, Талька — 403, Церабуты — 28, Чароты — 10, Яноўка — 14. Людзі пенсійнага ўзросту складалі каля 60 %. За 2007 год на тэрыторыі Талькаўскага сельсавета нарадзілася 8 дзяцей, памерла 34 чалавекі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 871 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 90,5 % — беларусы, 6,8 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с. С. 9
Спасылкі Талька і наваколлі talka.info
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пухавіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1935 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1939 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе