Куангнгай () — правінцыя ў цэнтральнай частцы В’етнама, на ўзбярэжжы Паўднёва-Кітайскага мора. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад правінцыйнага падпарадкавання Куангнгай — знаходзіцца за 884 км ад Ханоя і за 835 км ад Хашыміна.

Правінцыя Куангнгай знаходзіцца практычна на аднолькавым аддаленні ад Ханоя і Хашыміна. На поўначы мяжуе з правінцыяй Куангнам, на поўдні — з Біньдзінь, на ўсходзе — з Зялай і Кантум. Правінцыю атачаюць горы хрыбта Чыангшон.

Падчас вайны ў В’етнаме ў правінцыі знаходзіўся аплот сіл В’етконга. Сусветную вядомасць атрымала масавае забойства ў Сангмі, у выніку якога амерыканцы знішчылі некалькі сотняў мірных жыхароў.

Правінцыя Куангнгай падзяляецца на горад правінцыйнага падпарадкавання і 13 паветаў.

Клімат трапічны мусонны.

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка, а таксама найбуйнейшы нафтаперапрацоўчы завод краіны.

У правінцыі ёсць марскія пляжы Сах’юнь і Міхэ.

Катэгорыя:Правінцыі В’етнама