Віктар Аляксандравіч Назаранка () — савецкі і ўкраінскі афіцэр памежнай службы, украінскі дзяржаўны дзеяч, кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (2017—2019), дарадца Прэзідэнта Украіны (2017—2019). Доктар ваенных навук. Генерал арміі (2017). Удзельнік вайны ў АфганістанеПадчас прамовы Лукашэнкі ў Кіеве страціў прытомнасць украінскі генерал.
Біяграфія Нарадзіўся 5 сакавіка 1956 года ў Мінску.
У 1977 годзе скончыў Львоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча. У 1977—1983 гадах праходзіў службу ў Львоўскім памежным атрадзе Заходняй памежнай акругі, быў намеснікам начальніка і начальнікам памежных застаў.
У 1986 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзэ.
У 1986—1992 гадах праходзіў службу ў Сярэднеазіяцкай пагранічнай акрузе, быў начальнікам мотаманеўравай групы (Афганістан), намеснікам начальніка штаба — начальнікам аддзялення штаба, начальнікам штаба — намеснікам начальніка пагранічнага атрада.
У 1992—1994 гадах — начальнік штаба — намеснік начальніка Львоўскага памежнага атрада Памежных войскаў Украіны. У 1994—1995 гадах — начальнік асобнага пункта пропуску «Прыкарпацце». У 1995—1998 гадах — намеснік начальніка штаба Паўночна-Заходняга ўпраўлення Памежных войскаў Украіны.
У 1998—2000 гадах — намеснік камандуючага войскамі напрамку — начальнік аператыўна-ваеннага аддзела Паўднёвага напрамку Памежных войскаў Украіны.
У 2000—2002 гадах — камандуючы войскамі Крымскага напрамку Памежных войскаў Украіны.
У 2002—2003 гадах — камандуючы войскамі Азова-Чарнаморскага напрамку Памежных войскаў Украіны.
У 2003—2004 гадах — начальнік Азова-Чарнаморскага рэгіянальнага ўпраўлення Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
З 2004 па 2014 год займаў пасаду першага намесніка дырэктара Дэпартамента аховы дзяржаўнай граніцы Адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.
З кастрычніка 2014 года прызначаны першым намеснікам старшыні Дзяржаўнай памежнай службы Украіны — дырэктарам Дэпартамента аховы дзяржаўнай мяжы.
23 кастрычніка 2014 года прызначаны кіраўніком Дзяржаўнай памежнай службы УкраіныБеларусь нарадзіла, Украіна прыняла: знакамітыя ўкраінцы, якія пабачылі свет на радзіме Арастовіча. 21 ліпеня 2017 года страціў прытомнасць пры падпісанні беларуска-украінскіх міжурадавых дакументаў у Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны ў прысутнасці Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, быў гаспіталізаваныГолова Держприкордонслужби залишається в лікарні після втрати свідомості на офіційній церемонії і неўзабаве, 25 ліпеня 2017 года, падаў у адстаўку па стане здароўяГлава Госпогранслужбы подал в отставку.
З 25 ліпеня 2017 года па 18 мая 2019 года — дарадца Прэзідэнта Украіны.
Кандыдат псіхалагічных навук па спецыяльнасці «Псіхалогія дзейнасці ў асаблівых умовах», доктар ваенных навук па спецыяльнасці «Ахова дзяржаўнай граніцы».
Узнагароды Ордэн Багдана Хмяльніцкага III ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага II ступені, ордэн Чырвонай зоркі медаль «За баявыя заслугі» — за службу ў Аўганістане.
Сям’я Жонка — Алена Назаранка. Дачка — Ірына Віктараўна Дзікавіцкая. Сын — Аляксандр Віктаравіч Назаранка, супрацоўнік Службы бяспекі УкраіныКерівник прикордонників не має машини, але у родичів автопарк на 5 мільйонів.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Псіхолагі Украіны Катэгорыя:Генералы Украіны