Віктар Міхайлавіч Мінко (нар. , г. Смаргонь) — беларускі скульптар.

Біяграфія У 1980—1986 гадах вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве. У 1986—1988 гадах служыў у шэрагах УС СССР. У 1990—1996 гадах вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (выкладчыкі Аляксандр Міхайлавіч Фінскі, Уладзімір Іванавіч Слабодчыкаў). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 годаЛавецкі Уладзімір, Мінко Віктар, Уладзiмiр Тамашэвiч, Рыгор Мяжуеў.

У 1996 годзе атрымаў Грант Фонду Сораса.

Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць Працуе ў стылі сюррэалізму. Працуе ў манументальнай і станковай скульптуры, станковай графікі. Матэрыял — бронза, граніт.

Сярод твораў: скульптуры «Новая прычоска», «Метамарфозы», «Імператар», «Пан», «Марскі канёк» (усе Мінск).

Стваральнік сімвалаў першай музычнай радыёпрэміі «Залатое вуха» (2005), прыза БНФ — «Пагоня» (2007), «Залатое сэрца» (2008) — прыз дабрачыннага фонду Ларысы Грыбалёвай, «Залатая машынка» — прыз міжнароднага Кіеўскага фестывалю татуіроўкі.

Творы знаходзяцца ў галерэях і прыватных калекцыях.

Выстаўкі Найбольш значныя выставачныя праекты Віктара Мінко: 2015. Персанальная выстава «Метамарфозы». Галерэя АртБаза, Мінск. 2015. «Забытыя Багі». Рэчыцкі Мастацкі Музей. 2013. Х Нацыянальны фестываль архітэктуры 2013, Палац мастацтваў, Мінск. 2012. «4 у 1-ым праз 16». Палац Паскевічаў, Музей Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, Гомель. 2012. «Company & Цэслер». Музей Сучаснага Мастацтва, Мінск. 2011. «Pan Amsterdam». The Art, Antique and Design Fair, Amsterdam, Nederland. 2011. «Heavens Tears». The Museum of Russian Art, 80 Grand St. Jersey City, NJ, USA. 2011. «Reflected Reality». MVB Business Exchange Art, London, UK. 2011. Contemporary Art Fair. NY, USA. 2011. «Кранальная Выстава». Нацыянальны Мастацкі Музей, Мінск. 2010. «Affordable Art Fair 2010». Cultuurpark Amsterdam, Nederland. 2010. «Arcaiche Reminiscenze». Di_Signolibero, Vicenza, Italy. 2010. «Spring Celebration». Ten Elsenhuyze Brasschaat, Belgium. 2010. «Open Art Fair». At Jaarbeurs iw Utrecht, Nederland. 2010. «Art & Antiques Fair». Brabanthallen s-hertogenbosch since 1967. 2010. «Primavera» Ahoy, Rotterdam, Nederland. 2009. «Леанарда — 2009». ВДНГ, Мінск. 2009. «Trastevere in Arte». Vicenza, Italy. 2009. Рэспубліканская Мастацкая Выстава «Сады Венеры». Палац мастацтваў, Мінск. 2008. «Open Art Fair». Utrecht, Nederland. 2008. «Партрэт у жывапісе, графіцы, скульптуры». Палац мастацтваў, Мінск.

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты