Анатоль Арцёмавіч Агафоненка (нар. 30 кастрычніка 1924, г. Рэчыца, Гомельская вобласць — ) — беларускі мастак, які працаваў у сцэнаграфіі, мастацкай рэкламе, станковым жывапісе.
Біяграфія Нарадзіўся 30 кастрычніка 1924 года ў Рэчыцы. Удзельнік партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета, адначасова займаючыся ў студыі выяўленчага мастацтва пры абласным Доме народнай творчасці (Мінск).
У 1952 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1965 — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Дыпломная праца — афармленне оперы Р. Пукста «Машэка».
Працаваў галоўным мастаком Белгандальрэкламы.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1966 года.
Памёр года.
Творчасць Аформіў звыш 20 спектакляў, пастаўленых у розных тэатрах рэспублікі. Сярод іх — «Не верце цішыні» І. Шамякіна, «Таня» А. Арбузава (1960) і інш.
Узнагароды Узнагароджаны медалямі.
Літаратура
Спасылкі Агафоненка Анатоль Арцёмавіч
Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі Катэгорыя:Спецыялісты па рэкламе Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны