міні|Тыбецкі складальнік тантр, бронзавая статуэтка XVI — XVII стст. Та́нтра (санскрыт: तन्त्र, літаральна «нітка», «выраб тканіны») — рэлігійны твор, засяроджаны галоўным чынам на рытуальных і медытатыўных практыках.
Слова тантра ўжывалася ў Паўднёвай Азіі ўжо ў 1 тысячагоддзі да н. э. у вельмі шырокім кантэксце. У 1 тысячагоддзі н. э. сфарміраваўся асобны жанр тантрычнай літаратуры, непасрэдна звязаны з рэлігійнымі традыцыямі і пэўным колам людзей, якія выкарыстоўваюць гэтыя традыцыі. Тантры і тантрычныя практыкі аказалі значны ўплыў на будызм (асабліва напрамак ваджраяна) і індуізм.
У першай палове XX ст. амерыканскі прыхільнік ёгі П'ер Бернар выклаў у спрошчанай папулярнай форме веды пра тантры для заходняй аўдыторыі, пры гэтым стварыў не зусім праўдзівае ўражанне аб сувязі тантр з сексам. У выніку ў межах акультызму і руху Нью эйдж узнікла так званая наватантра (санскрыт: नवतन्त्र, літаральна «новая тантра»), якая засяроджана вакол тантрычнага сексу.
Спасылкі David B. Gray Tantra and the Tantric Traditions of Hinduism and Buddhism Barbara O'Brien An Introduction to Vajrayana What is Buddhist tantra? The Meaning and Concept of Tantra in Hinduism The Father of Tantra — Pierre Bernard
Катэгорыя:Рэлігійная літаратура Катэгорыя:Свяшчэнныя пісанні індуізму Катэгорыя:Будыйская літаратура