Партызанская брыгада «Жалязняк» — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1942 года на базе атрада «Рамана» (Р. А. Дзякава, арганізаваны ў снежні 1941 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бягомльскага і Лагойскага раёнаў. 28 чэрвеня 1944 года брыгада (2137 партызан, 8 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады І. П. Ціткову і камісару С. С. Манковічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад 1-ы атрад; 2-і атрад; 3-і атрад; 4-ы атрад; 5-ы атрад; 6-ы атрад; 7-ы атрад; вучэбна-рэзервовы атрад.
Камандаванне Камандзіры Р. А. Дзякаў; І. П. Ціткоў; Л. П. Бірукоў (выконваў абавязкі).
Камісары С. С. Манковіч; Ф. І. Дзернушкоў.
Начальнік штаба Л. П. Бірукоў
Гісторыя Партызаны ў снежні 1942 года разбілі гарнізон у Бягомлі, Бягомльскі раён стаў партызанскай зонай. Нападалі на гарнізон у Докшыцах, разграмілі станцыю Параф'янава. У сакавіку 1943 года напалі на гарнізоны ў вёсцы Даўгінава Крывіцкага і вёсцы Юхнаўка Бягомльскага раёнаў. У маі—чэрвені 1943 года вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». 12 снежня 1942 года знішчылі 2 масты цераз Бярэзіну. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 5,5 тыс. рэек, 5 чыгуначных мастоў. У жніўні 1943 года ўдзельнічалі ў Докшыцка-Крулеўшчынскай аперацыі. У чэрвені 1944 года ўтрымлівалі да падыходу Чырвонай Арміі пераправу цераз Бярэзіну, пабудавалі там 2 масты.
Гл. таксама Даўгінаўскі бой Докшыцкі бой Параф’янаўскі бой Юхнаўскі бой
Літаратура
Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1942 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе