Партызанская брыгада імя П. К. Панамарэнкі — партызанская брыгада, створаная ў студзені 1944 года на базе атрадаў «За Радзіму» (раней «Стары», арганізаваны ў чэрвені 1942 года), «Гвардзеец» (арганізаваны ў чэрвені 1942 года), імя Варашылава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Халопеніцкага, Барысаўскага, Крупскага раёнаў. 1 ліпеня 1944 года брыгада (935 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад атрад «За Радзіму»; атрад «Гвардзеец»; атрад імя Варашылава; атрад імя Ватуціна.

Камандаванне Камандзір Ф. С. Харланаў

Камісар І. Ф. Ісачанка

Начальнік штаба І. С. Баранаў

Гісторыя Партызаны правялі 53 дыверсіі на чыгунках Орша — Барысаў, Вілейка — Полацк. У «рэйкавай вайне» знішчылі 1457 м рэек. Спалілі 7 нямецкіх складоў з гаручым, боепрыпасамі, харчовымі прадуктамі, аўтагараж. Разбілі гарнізоны ў вёсках Навасёлкі (жнівень 1943), Бродаўка (красавік 1944) Барысаўскага раёна, нападалі на гарнізоны ў вёсцы Красналукі Халопеніцкага раёна (студзень 1943, разам з брыгадай імя Кірава), Кішчына Слабада (сакавік 1944), Зачысце (сакавік 1944) Барысаўскага раёна.

Літаратура

Катэгорыя:Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе