Вуліца Гало — вуліца ў Савецкім раёне Мінска, у мікрараёне Сельгаспасёлак, названая ў гонар Захара Захаравіча Гало, удзельніка Мінскага камуністычнага падполля ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Размяшчэнне Пачынаецца ад Т-падобнага скрыжавання з вуліцай Някрасава і ідзе на паўночны захад. Сканчаецца Т-падобным скрыжаваннем з вуліцай Олешава. З’яўляецца двухпалоснай дарогай з двухбаковым рухам.
Перасячэнні Вуліца перасякаецца з шэрагам іншых вуліц: Някрасава Камароўскае кальцо Корш-Сабліна Бялінскага Тыражная 2-і Тыражны завулак 1-ы Тыражны завулак Меліярацыйная Меліярацыйны завулак 1-я Базісная Базісны завулак Літаратурны завулак 1-я Пасялковая Пасялковы завулак Лук’яновіча Олешава
Грамадскі транспарт Маршруты грамадскага транспарту на вуліцы не пракладзеныя. Бліжэйшая станцыя метро («Акадэмія навук») знаходзіцца на адлегласці 2,7 км, а бліжэйшы прыпынак — Тыражная, праз які праходзіць аўтобус і маршрутнае таксі.
Цікавыя факты На значнай частцы вуліцы захаваўся старажытны брук, часткова закрыты асфальтам.
Спасылкі Улица Гало на geodzen.com
Катэгорыя:Савецкі раён (Мінск)