Дзяніс Казлоўскі (нар. , Бабруйск) — беларускі футбаліст, нападнік віцебскага «Макслайна».
Клубная кар’ера Выхаванец бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба. У 2013 годзе прыцягваўся да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе. З 2014 года гуляў у Другой лізе за «Асіповічы», а ў жніўні 2016 года перайшоў у «Гомельчыгунтранс», які з наступнага сезона змяніў назву на «Лакаматыў». Спачатку чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з 2019 года замацаваўся ў аснове, а ў 2021 годзе праявіўся ў якасці бамбардзіра, забіўшы за сезон 29 мячоў і стаўшы найлепшым бамбардзірам Першай лігі.
У студзені 2022 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам». 3 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (4:0). Не замацаваўся ў аснове салігарчан, часцей заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гомель». Спачатку выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе гомельскай каманды. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Шахцёр».
У лютым 2023 года разарваў кантракт з салігорскім клубам і падпісаў двухгадовае пагадненне з «Гомелем». У ліпені 2024 года перайшоў у віцебскі «Макслайн».
Дасягненні Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021 (29 галоў)
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2010 дубль Белшына 13 2 2011 дубль Белшына 32 3 2012 дубль Белшына ? 4 2013 дубль Белшына ? 5 2014 Д3 Асіповічы 19 1 2015 Д3 Асіповічы 19 12 2016 (1) Д3 Асіповічы 9 4 2016 (2) Д2 Гомельчыгунтранс 12 4 2017 Д2 Лакаматыў 15 0 2018 Д2 Лакаматыў 28 7 2019 Д2 Лакаматыў 25 12 2020 Д2 Лакаматыў 21 4 2021 Д2 Лакаматыў 33 29 2022 (1) Д1 Шахцёр 2 0 2022 (2) Д1 Гомель 10 2 2023 Д1 Гомель 28 9 2024 (1) Д1 Гомель 14 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Асіповічы Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн