Ян Казімір Быхавец (? — ) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Быхаўцаў герба «Магіла». Нарадзіўся ў сям’і Самуэля Дабрагоста Банавентуры і Крысціны з Дэнгафаў.
Ксёндз, канцлер Віленскай дыяцэзіі, воўпаўскі і лыскаўскі пробашч. Валодаў у Ваўкавыскім павеце часткай Лыскава, спадчынай па бацьках, і маёнткам Одла (Плябанаўцы) у Гарадзенскім павеце, нададзенага Віленскай капітулай.
У 1753 пры парафіяльным касцёле ў Лыскаве заснаваў кляштар місіянераў.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Воўпы Катэгорыя:Постаці Лыскава (Пружанскі раён) Катэгорыя:Каталіцкія святары Катэгорыя:Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага