Генеалагічная класіфікацыя моў — вывучэнне і групаванне моў свету (аднясенне да пэўнай групы, сям’і і інш.) на аснове іх падабенства, звязанага з наяўнасцю роднасных сувязей паміж імі.
Тэарэтычныя асновы Роднасныя сувязі абумоўлены тым, што мовы пэўнай групы або сям’і ўтвараюцца з адной мовы-асновы (прамовы) шляхам яе распадзення. Прамова — гэта рэальная мова, якая некалі існавала і якую нельга аднавіць поўнасцю, але можна рэканструяваць яе фанетыку, граматыку і лексіку. Рэканструкцыя адбываецца шляхам супастаўлення роднасных моў на падставе параўнальна-гістарычнага метаду. Найбольш дакладны матэрыял дае параўнанне граматычнай структуры, што тлумачыцца абмежаванасцю набору граматычных значэнняў у мовах свету і іх устойлівасцю ў адносінах да змянення, а таксама тым, пгго словазмяняльныя формы амаль не запазычваюцца. Больш складанае выкарыстанне лексічных адпаведнасцей паміж мовамі: вялікая колькасць супадзенняў на гэтым узроўні тлумачыцца запазычаннямі (напр., беларускае «бурбалка» < ). Для лексікалагічных параўнанняў бяруць словы, якія гістарычна належаць да эпохі прамовы: назвы роднасці і сваяцтва, некаторых жывёл, раслін, прылад працы, частак цела, некаторыя невытворныя займеннікі і інш. Важную ролю адыгрывае і гукавое афармленне таго, што параўноўваецца. Самы надзейны крытэрый роднасці моў — частковыя супадзенне і разыходжанне гукавой абалонкі пры ўмове рэгулярных гукавых адпаведнасцей і ўліку фанетычных законаў кожнай мовы. Напрыклад, адпавядае рускаму «берут», што пацвярджаецца рэгулярным узнікненнем рускага «б» замест лацінскага «f» («брат» — frater, «боб» — faba).
Пры генеалагічнай класіфікацыі блізкароднасныя мовы аб’ядноўваюць у падгрупу, потым — групу, сям’ю моў. У свеце налічваецца некалькі тысяч моў. Найбольш вядомыя даведнікі ўключаюць толькі сучасныя (=жывыя і нядаўна вымерлыя) мовы. Паводле Ethnologue такіх 6909«Этнолаг: мовы міру, шаснаццатае выданне», праверана 08 чэрвеня 2010, ISBN 978-1-55671-216-6, а па Рэестру Лінгвасферы Рэестр Лінгвасферы — 4994Параўнанне генетычнай разнастайнасці моў свету.
Сям’я моў — генетычнае моўнае аб’яднанне прыкладна такога жа ўзроўня глыбіні, як індаеўрапейскія мовы, гэта значыць, распалае прыкладна 6-7 тыс. гадоў таму. Некаторыя сем’і, традыцыйна так названыя, на паверку апыняюцца глыбейшымі аб’яднаннямі (напр., аўстранезійскія мовы, кушыцкія мовы). Ніжэй яны мянуюцца надсем’ямі.
Сем’і нярэдка аб’ядноўваюцца ў адзінкі больш высокага ўзроўня — макрасем’і, аднак большасць з іх з’яўляюцца навукова недаказанымі і/ці непрызнанымі большасцю лінгвістаў. Як дакладныя можна разглядаць толькі гіпотэзы аб існаванні настратычнай і афразійскай макрасям’і.
Некаторыя мовы лічацца ізаляванымі (ізалят).Гэта значыць, што яны з’яўляюцца аднамоўнымі сем’ямі або застаюцца некласіфікаванымі.
Усяго налічваецца каля 240 моўных сем’яў, больш за 100 ізалятаў і больш 100 некласіфікаваных моў.
Геаграфічная размеркаванне
Еўразія Басконская сям’я {3} Індаеўрапейская сям’я {449}
Наступныя 2 сям’і звычайна называюцца каўказскімі мовамі (негенетычнае аб’яднанне): Паўночнакаўказская сям’я {34} — не агульнапрынятае адзінства; складаецца з: Абхаза-адыгскіх моў Нахска-дагестанскіх моў Картвельская сям’я {6} Уральская сям’я {39} Алтайская сям’я {79} — прызнаная не ўсімі даследчыкамі. Звычайна ўключае: Мангольскія мовы Цюркскія мовы Тунгуса-маньчжурскія мовы; але ў максімальным варыянце таксама: Карэйская мова і Япона-рукюскія мовы Дравідыйская сям’я {66} Бурушаскі мова (ізалят) {1}
Наступныя 5 сем’яў умоўна называюцца «Палеаазіяцкімі мовамі» (негенетычнае аб’яднанне):
Енісейская сям’я {2} Юкагір(а-чуван)ская сям’я {2} Чукоцка-камчацкая сям’я {5} Ніўхская мова (ізалят) {1} Айнская сям’я † {3} Сіна-тыбецкая сям’я {363} тая-кадайская сям’я {70} Мяо-яо сям’я {22} Аўстраазіяцкая надсям’я Уласна аўстраазіяцкая сям’я {163}, у тым ліку в’етнамская мова Нікабарская сям’я {6} Аўстранезійская надсям’я {1268} Малайска-палінезійская сям’я {1248} Фармозская (тайванская) сям’я {20} Андаманская сям’я {13}
Старажытныя мовы і сем’і:
Тырэнская сям’я {2} † (уклч. этруская мова) Хурыта-урарцкая сям’я † {2} Шумерская мова (ізалят) † {1} Эламская мова (ізалят) † {1} Некласіфікаваныя мовы {12} — іберская мова †, кіпра-мінойская мова †, этэакрыцкая мова †, хацкая мова †, касіцкая мова † і іншыя рэліктавыя мовы Заходняй Еўразіі.
Афрыка і Паўднёва-заходняя Азія Мовы Афрыкі традыцыйна аб’ядноўваюцца ў 4 «макрасям’і». Сваяцтва не ўсіх з іх даказана, аднак яны шырока выкарыстоўваюцца для зручнасці.
Афразійская макрасям’я {375} Семіцкая сям’я {77} Бербера-канарская сям’я {26} Берберская мова Канарская мова (гуанчская) Егіпецкая сям’я {5} Старажытнаегіпецкая мова † Копцкая мова † Чадцкая надсям’я {195} Цэнтральначадцкая сям’я {86} Заходнечадцкая сям’я {73} Усходнечадцкая сям’я {36} Кушыцкая надсям’я {47} Беда'уе мова {1} Агаўская сям’я {5} Паўдневакушыцкая сям’я {8} Усходнекушыцкая сям’я {33} Амоцкая надсям’я {28} Паўночнаамоцкая сям’я {24} Паўднёваамоцкая (ароідная) сям’я {4}
Нігера-кангалезская (конга-кардафанская) макрасям’я {1 514} Кардафанская сям’я {24} Мандэ сям’я {68} Атлантычная сям’я {64} Іджоідная сям’я {10} Дагонская сям’я {10} Кру сям’я {39} Сенуфа сям’я {15} Гур сям’я {96} Адамава-убангійская сям’я {158} Ква сям’я {80} Бенуэ-кангалезская сям’я {961}
Ніла-сахарскія мовы {204} Сангайская сям’я {9} Сахарская сям’я {9} Кульяк сям’я {3} Мабанская сям’я {9} Фур сям’я {3} Берта мова {1} Кунама мова {1} Цэнтральнасуданская сям’я {65} Усходнесуданская сям’я {92} Гумуз мова (ізалят) {1} Каманская сям’я {5} Кадуглі сям’я {7}
Кайсанскія мовы {26} Кхой (цэнтральнакайсанская) сям’я {8} Жу-кві сям’я {17} (паўночнакайсанскія мовы + паўдневакайсанскія мовы) Квадзі мова (ізалят) † {1} Сандавэ мова (ізалят) {1} Хадза мова (ізалят) {1}
Некласіфікаваныя мовы {8} — мероіцкая мова† і інш.
Акіянія
Папуаскія мовы {832} Класіфікацыя папуаскіх моў з’яўляецца найменш распрацаванай. Традыцыйна (па Вурму) яны дзеляцца на 5 макрасямей (83 сем’і і 14 ізалятаў), 8 асобных сем’яў і 32 ізалята.
Трансновагвінейская макрасям’я (564 — 47 сем’яў і 8 ізалятаў) Заходнепапуаская макрасям’я (26 — 6 сем’яў і 3 ізалята) Усходнепапуаская макрасям’я (36 — 5 сем’яў) Сепік-раму макрасям’я (104 — 18 сем’яў і 2 ізалята) Тарычэлі макрасям’я (48 — 7 сем’яў і 1 ізалят) Ско сям’я {7} Квамтары сям’я {6} Араі сям’я {7} Амта-мусіянская сям’я {2} Сарэрская сям’я (заліва Сарэра, Гелвінк-бей) {33} Усходнечэндравасіхская сям’я {3} Баёона-аўбона сям’я {2} Ніжне-мамберамская сям’я {2}
Мовы Аўстраліі і Тасманіі Аўстралійская макрасям’я {258}, часам называецца сям’ёй, інакш жа ўключае 32 сям’і і ізалята Тасманійская сям’я † {5}
Паўночная Амерыка Усе карэнныя мовы Амерыкі, акрамя эскімоска-алеўцкіх, мянуюцца таксама індзейскімі мовамі. Аднак яны (насуперак Грынбергу) не з’яўляюцца генетычным аб’яднаннем.
Эскімоска-алеўцкая сям’я {11} На-деэне сям’я {шмат} Хайда мова (ізалят) {1} Алгская (алганкіна-рытванская) сям’я {шмат} Вакашская сям’я {6} Чымакумская сям’я {2} Салішская (сялішская, сэліш) сям’я {шмат} Іракезская сям’я {16} Калуса мова (ізалят) † {1} Тымукуанская сям’я † {2} Ючы мова (ізалят) {1} Натчэз мова (ізалят) † {1} Мускогская сям’я {7} Туніка (мова) мова (ізалят) † {1} Чыцімача (чыцімаша) мова (ізалят) † {1} Атакапская сям’я † {2} Адаі мова (ізалят) † {1} Кадаанская (када кэдо) сям’я {6} Тонкава мова (ізалят) † {1} Сіўанская (сіў-катаўба) сям’я {18} Цімшыанская сям’я {2} Шынукская (чынук) сям’я {3} Алсейская сям’я † {2} саюсла мова (ізалят) † {1} Куская сям’я {2} Такелма-калапуянская сям’я {4} Вінтуанская сям’я {2} Майдуанская сям’я {4} Уційская (мівок-кастано) сям’я {15} Ёкуцкая сям’я {6} Пенуційская сям’я {6} Карок (каратэ, карук) мова (ізалят) {1} Чымарыка мова (ізалят) † {1} Шастанская сям’я {4} Палайхніхская (палайніхская) сям’я {2} Памаанская сям’я {7} Яна мова (яна-яхі) мова (ізалят) † {1} Салінская сям’я {2} Качымі-юманская (юма-качымі) сям’я {15} Серы мова (ізалят) {1} Вашо (уашо) мова (ізалят) {1} Юкійская (юкі-ваппа) сям’я {2} Эселен мова (ізалят) † {1} Чумашская сям’я {6} Каюсе мова (ізалят) † {1} Кутэнай (кутенэ) мова (ізалят) † {1} Каранкава мова (ізалят) † {1} Наолан мова (ізалят) † {1} Кінігуа мова (ізалят) † {1} Мараціна мова (ізалят) † {1} Салана мова (ізалят) † {1} Аранама мова (ізалят) † {1} Катанаме мова (ізалят) † {1} Камекруцкая сям’я † {3} Каавільтэкская мова (ізалят) † {1} Гуайкурыйская (вайкуры) сям’я † {8} Зунні (сунні, зуні) мова (ізалят) {1} Керэская сям’я {2} Каёва-танаанская (кіова-тана) сям’я {7} Беатук мова (ізалят) † {1} Юта-ацтэкская сям’я {шмат}
Сярэдняя Амерыка Ота-мангская сям’я {шмат} Тараска (пурэпеча) мова (ізалят) {1} Куітлатэк мова (ізалят) † {1} Тотанакская сям’я {2} Міхе-соке (міхе-сокская) сям’я {шмат} Тэкістлатэкская (аахакска-чантальская) сям’я {2} Уаве мова (ізалят) {1} Майяская (майянская) сям’я {шмат} Шынканская (шынка) сям’я {4} Ленканская сям’я {2} Хікакская (толь) сям’я {2} Місумальпская сям’я {4}
Некласіфікаваныя мовы Сярэдняй Амерыкі: †алагвілак, †аматаманка, †гуасаве, †талімека, †чумбія і інш.
Паўднёвая Амерыка Сем’і і ізаляты пералічаны ў алфавітным парадку.
Айкана (карумбіара) мова (ізалят) {1} Аймаранская (хакі) сям’я {2} Алакалуф (кавескар) мова (ізалят) {1} Андакі мова (ізалят) † {1} Андоке мова (ізалят) {1} Аравакская сям’я {65} Араўканская мова (мапудунгун) (ізалят) {1} Барбакаанская сям’я {8} Бора-уітоцкая сям’я {8} Барорская сям’я 2 {4} Ботакудская (айморэ) сям’я {3} Ваорані мова (ізалят) {1} Вараў (гварао) мова (ізалят) {1} Вілела мова (ізалят) {1} Гуайкурская (вайкуру) сям’я {7} Гуата мова (ізалят) {1} Гуахібская (вахіва) сям’я {4} Д’япанская (катукінская) сям’я {5} Жабуційская сям’я {3} Жэ сям’я {12} Жэйка мова (ізалят) † {1} Ітанама (сіхніпадара) мова (ізалят) {1} Кавапанская сям’я {2} Камаканская сям’я † {5} Камса (камынча) мова (ізалят) {1} Кандошы мова (ізалят) {1} Канічана мова (ізалят) (†) {1} Капішана мова (ізалят) {1} Каража мова (ізалят) {1} Карыбская сям’я {43} Карыры(-шока) сям’я † {4} Каювава (каюбаба) мова (ізалят) {1} Кечуанская сям’я {17} Каая (кважа, арара) мова (ізалят) {1} Кафан мова (ізалят) {1} Лека мова (ізалят) {1} Луле мова (ізалят) † {1} Маку мова (ізалят) {1} Мадзі (араванская) сям’я {6} Маскойская сям’я {4} Матакская (матака) сям’я {4} Машакалійская сям’я {3} Мавіма мова (ізалят) {1} Масетэн мова (ізалят) {1} Мачыка (юнга мова (ізалят) {1} Муранская сям’я {4} Намбікварская сям’я {5} Амурана (умурана) мова (ізалят) {1} Атамакская (атамака) сям’я † {2} Офай'э мова (ізалят) {1} Пана-таканская сям’я {33} Паэс мова (ізалят) {1} Пуйнаўская (маку) сям’я {5} Пукіна мова (ізалят) † {1} Пурыйская сям’я † {2} Пуэльчэ мова (ізалят) † {1} Рыкбакца мова (ізалят) {1} Сабела мова (ізалят) {1} Саліванская сям’я {2} Самуканская сям’я {2} Сапарская (сапаро) сям’я {3} Сечура-катакао сям’я {3} Таушыра (пінчэ мова (ізалят) {1} Тэкірака (абішыра) мова (ізалят) {1} Цікуна мова (ізалят) {1} Ціматэйская (ціматэ) сям’я {3} Цінігуанская (цініва) сям’я {3} Трумай мова (ізалят) {1} Туканская (тукана) сям’я {23} Тупі сям’я {46} Уарпейская сям’я † {2} Урарына (шымаку) мова (ізалят) {1} Уру-чыпая сям’я {2} Фулніа мова (ізалят) {1} Харакмбыцкая (туёнеры) сям’я {2} Хіварская (хівара) сям’я {4} Хірахарская сям’я † {3} Чапакурская сям’я {9} Чаруанская сям’я † {2} Чыбчанская сям’я {21} Чыкітана мова (ізалят) {1} Чока сям’я {5} Чалон мова (ізалят) {1} Чалонская сям’я {2} Чонская сям’я {3} Эсмеральда (такаме) мова (ізалят) {1} Юракарэ мова (ізалят) {1} Юрымангі (юрумангі) мова (ізалят) † {1} Ягуанская (ява, пеба) сям’я {3} Ямана (яган) мова (ізалят) (†) {1} Янамамская сям’я {4} Ярура (пуме) мова (ізалят) {1}
Некласіфікаваныя мовы Паўднёвай Амерыкі {86}
Штучныя мовы Эсперанта Інтэрлінгва
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі