Казіміраўская вуліца — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Каменная Горка, названая ў гонар вёскі Казімірава, што знаходзілася тут раней.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцамі Кунцаўшчына і Калеснікава, працягваючы вуліцу Матусевіча, ідзе з усходу на захад, заканчваецца скрыжаваннем з МКАД. Перасякаецца з Нёманскай і Каменнагорскай вуліцамі. Ідзе паралельна вуліцам Лідскай і Прытыцкага.
Славутасці Парк імя Уга Чавеса
Грамадскі транспарт Па вуліцы пралягае шэраг аўтобусных (12, 41, 42, 78, 116, 128, 181с) і тралейбусных (21, 52) маршрутаў. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Спасылкі Улица Казимировская на geodzen.com Казіміраўская вуліца ў архітэктурнай базе Рhotobuildings Казіміраўская вуліца на здымках 2026 г.
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)