Вуліца Акадэміка Жэбрака — вуліца ў Фрунзенскім раёне Мінска, у мікрараёне Красны Бор, названая ў гонар Антона Раманавіча Жэбрака — сусветна вядомага навукоўца, пачынальніка беларускай генетыкі і селекцыі, прэзідэнта Акадэміі навук БССР. Да 2004 года была вуліцай вёскі Кунцаўшчына, папярэдняя назва — вул. СадоваяРешение Минского городского исполнительного комитета №1520 от 30.07.2004 г. «Аб найменаванні і перайменаванні вуліц г. Мінска».
Размяшчэнне Пачынаецца ад тупіку недалёка ад вуліцы Прытыцкага, ідзе на паўднёвы захад, затым паварочвае на 90 градусаў і працягваецца на паўночны захад. Заканчваецца перакрыжаваннем з вуліцай Брыкета. Перасякаецца з вуліцамі Акадэміка Вышалескага і Адзінцова, завулкам Акадэміка Вышалескага. Ідзе паралельна вуліцы Скрыпнікава. Знаходзіцца за 1,4 км ад МКАД.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Паблізу размешчана станцыя метро «Каменная Горка».
Спасылкі Улица Академика Жебрака на geodzen.com
Катэгорыя:Фрунзенскі раён (Мінск)