Піўная вуліца () — вуліца ў гістарычным цэнтры Гданьска на тэрыторыі Галоўнага горада.
Апісанне З боку ракі Матлавы гэта працяг вуліцы Хлебніцкай, пачынаючы ад Хлебніцкай брамы. У канцы вуліцы знаходзіцца Вялікі арсенал. Да 1945 года вуліца называлася — ад вядомага ў Еўропе гатунку моцнага піва, якое варылася ў Гданьску. Каля 1897 года на вул. Піўная 2 месцілася консульскае агенцтва ЗША. У 1930-я гады ў будынках нумар 8-11 знаходзіўся гаўляйтар гданьскай НСДАП Альберт Форстэр. 19 верасня 1939 года ён прымаў тут Гітлера. У той час у камяніцы пад нумарам 11 быў высечаны з пяшчаніку стылізаваны арол са свастыкай у вянку з дубовага лісця, які быў гербам НСДАП. З 2008 года вуліца пешаходная.
Галерэя
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Гданьска Катэгорыя:Вуліцы Гданьска Катэгорыя:Геаграфія Гданьска