Спірытуалі́зм (ад — духоўны) — філасофскі кірунак, згодна з якім (у супрацьлегласць матэрыялізму) дух разглядаецца ў якасці першаасновы рэчаіснасці, асобай бесцялеснай субстанцыі, што існуе па-за матэрыяй і незалежна ад яе.
У якасці філасофскага тэрміна спірытуалізм уведзены ва ўжыванне французскім філосафам XIX стагоддзя Вікторам Кузэнам. У далейшым так сталі называць шэраг італьянскіх і французскіх філасофскіх школ XIX—XX стагоддзяў.
Сярод прадстаўнікоў спірытуалізму: Готфрыд Лейбніц, Джордж Берклі, Эмануэль Сведэнборг, Анры Бергсон, Густаў Тэйхмюлекр, Шарль Рэнуўўе, Антоніа Разміні-Сербаці, Эміль Бутру і інш.
Літаратура
Философия: Энциклопедический словарь. / Под редакцией А. А. Ивина. — М.: Гардарики, 2004.
Спасылкі Кантов В. П. Спиритуализм // Научно-популярный журнал «Философия и жизнь»
Катэгорыя:Філасофскія кірункі і школы Катэгорыя:Філасофскія тэорыі