Ультрафіялетавае выпраменьванне (ад  — «за межамі»), скарочана УФ-выпраменьванне або ўльтрафіялет — нябачнае вокам чалавека электрамагнітнае выпраменьванне, якое займае спектральную вобласць між бачным і рэнтгенаўскім выпраменьваннямі ў межах даўжынь хваляў 10 — 380 нм. , і энергіямі ад 3 да 124 эВ. Від выпраменьвання названы з-за таго, што ўвесь спектр складаецца з электрамагнітных хваляў з частотамі, вышэйшымі за тыя, якія чалавек распазнае як фіялетавы колер.

Ультрафіялетавае святло выпраменьвае Сонца (як і іншыя зоркі), электрычныя дугі, а таксама адмысловыя прылады кшталту лямпаў чорнага святлаБесараб С. В. gReebok detected. Сам себе дерматовенеролог. Ультрафіялет класіфікуецца як неіанізуючае выпраменьванне, але можа каталізаваць хімічныя рэакцыі, прымушая некаторыя рэчывы свяціцца ці флюарэсцыраваць.

Гл. таксама Інфрачырвонае выпраменьванне Электрамагнітнае выпраменьванне Гадусол

Спасылкі

Элен, Джэні. Ultraviolet Radiation: How it Affects Life on Earth. NASA. 6 верасня 2001 года.

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Электрамагнітныя з’явы Катэгорыя:Сонечны загар