«Хрусталёў, машыну!» () — мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Германа. «Хрусталёў, машыну!» рэальная рэпліка, кінутая Лаўрэнціем Берыям, калі той пакідаў цела Сталіна, які памёр у сябе на лецішчы ў самым пачатку вясны 1953 года.

Апісанне Іван Хрусталёў — гэбіст, які дзяжурыў на дачы ў той дзень. Але галоўны герой гісторыі, канешне, не ён. І не Берыя. І нават не Сталін, які памірае.

У цэнтры апавядання — генерал-лекар Кленскі, якому на працягу некалькіх дзён даводзіцца трапіць у няласку партыі (ён праходзіць па так званай «справе лекараў» — сфабрыкаваным абвінавачванням у адрас вядучых савецкіх дактароў, якія нібыта атруцілі партыйных лідараў), перажыць жорсткае згвалтаванне бандай нібыта ўцёклых зэкаў па загадзе ўсё тых жа вярхоў і нарэшце назад упасці ў літасць і ўдастоіцца «гонару» выратаваць жыццё, паміраючага правадыра, што яму не ўдаеццаВосем фільмаў і міні-серыялаў пра тыранаў і дыктатуры, якія варта паглядзець.

Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы 1998 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Расіі Катэгорыя:Чорна-белыя фільмы Катэгорыя:Фільмы пра СССР Катэгорыя:Фільмы Францыі Катэгорыя:Ленфільм