Джавані Бенедэта Кастыльёнэ (іт. Giovanni Benedetto Castiglione; 1607,  — , ) — італьянскі жывапісец і гравёр, прадстаўнік генуэзскай школы. Лічыцца аўтарам тэхнікі манатыпіі.

Выпрабаваў уплыў Ван Дэйка, Рубенса, Бернарда Строцы і Даменіка Феці, Нікала Пусэна. Працаваў у Генуі, Венецыі, Рыме. Майстэрства гравёра набыло Кастыльёнэ славу другога Рэмбранта, творчасць якога ён вывучаў. Асноўныя тэмы карцін мастака — біблейскія і міфалагічныя сюжэты, пастаральныя сцэны.