«Цар» () — расійскі гістарычны фільм рэжысёра Паўла Лунгіна, што апавядае аб жыцці цара Івана Грознага, яго стасункі з мітрапалітам Маскоўскім Піліпам і падзеі эпохі апрычыны.

Апісанне 1565 год. Кіраванне Івана Грознага. Масковія разадрана голадам і лівонскай вайной. Верныя слугі Івана Грознага, апрычнікі, залілі краіну крывёй. У кожным гатовы яны ўбачыць валадара ворага. Галоўны закон для іх — цар. Адзіны, хто пайшоў супраць царскай волі і апрычных зладзействаў, — мітрапаліт Філіп, верны сябар дзяцінства Івана Грознага. Ён узвысіў голас свой і прынёс сябе ў ахвяру. Гэтае супрацьстаянне раскажа пра тое, на што была здольная Русь і ў падзенні і ў велічы духуВосем фільмаў і міні-серыялаў пра тыранаў і дыктатуры, якія варта паглядзець.

Катэгорыя:Фільмы 2009 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Расіі Катэгорыя:Гістарычныя фільмы пра XVI стагоддзе Катэгорыя:Фільмы пра смяротнае пакаранне