Светлая вуліца — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Ватуціна, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна Вясенняй вуліцы і завулку Чайкоўскага.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».

Спасылкі

Светлая улица на geodzen.com

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)