Вільдмарксвэген ( — дзікая дарога), або Стэкеньёквэген (), як называюць яе жыхары ваколіц Стэкеньёка, праз якія ідзе дарога — турыстычная дарога ад паўночнага Емтланда да паўднёвай Лапландыі ў Швецыі. Пачынаецца ў Стромсундзе і заканчваецца ў Вільгельміне. Частка дарогі зімой часам перакрываецца праз вялікі снег, вышыня якога можа дасягаць 7 метраў. У 2012 годзе як частка дарогі быў адкрыты Фроствікенс Фельпарк у Гэдэдэ. Вільдмарксвэген праходзіць таксама праз прыродны запаведнік Бьюрэльвен. Частка дарогі знаходзіцца вышэй за мяжу лесу.

Маршрут Маршрут працягласцю 360 км пачынаецца ў Стромсундзе, праходзіць да горада Гэдэдэ і дарогі 342, затым праз Ёрмватнет, Стора-Блосён і Стэкеньёк, а потым Клімпф’ель. Адтуль дарога працягваецца да Кульшэна і Сакснэса праз Сталон і возера Моалгамай, далей да Вільгельміны. Участкі дарогі праз Кальф’ёлет часам зарываюцца зімой праз моцны снегапад. Плато Стэкеньёк таксама закрыта з сярэдзіны кастрычніка да пачатку чэрвеня.

Важнае Вільдмарксвэген перасякае рэгіён з найбольшай канцэнтрацыяй мядзведзяў у Швецыі.

Мясцовасць, праз якую праходзіць дарога, вельмі маляўнічая, з мноствам рэк і вадаспадаў. Адзін з вадаспадаў, Хэлінгсафалет (таксама прыродны запаведнік), упадае ў найдаўжэйшы водны каньён Паўночнай Еўропы. Хэлінгсафалет з перападам вышынь 43 метры названы «шведскім адказам Ніягарскаму вадаспаду». Даўжыня каньёна Хэлінгсафалет 800 метраў і праз эрозію глебы даўжыня павялічваецца.

Вільдмарксвэген праходзіць і побач іншага вадаспада — Гаўстафалет, які таксама ўпадае ў каньён. Гэты вадаспад быў адным з месцаў здымак фільма Астрыд Ліндгрэн «Роні, дачка разбойніка». Рэгіён праз які праходзіць дарога па памерах аналагічны лену Вестра-Гёталанд з насельніцтвам 1 590 000 чалавек, але ў дзікай мясцовасці жыве толькі 22 000 чалавек, шчыльнасць насельніцтва складае меней за 1 чалавека на км².

Вадаспад Бракафалет знаходзіцца на маршруце Вільдмарксвэген паміж Ёрмватнетам і Стора-Бласьёнам.. Самая доўгая пячора ў Швецыі, Коральгратан, знаходзіцца паміж Стора-Бласьён і Анкарватнетам уздоўж Вільдмарксвэген.

Вільдмарксвэген паварочвае на ўсход і праходзіць паблізу саамскай вёскі Фатмамаке. Грамада жыве ў 80 традыцыйных дамах гоахці, а таксама ў 20 больш сучасных дамах, пабудаваных радыяльна вакол царквы. Таксама 20 драўляных дамоў знаходзіцца на беразе возера Кульшэн. Віснінгската — узорны дом, пабудаваны на ўзвышшы побач царквы.

Уздоўж дарогі паміж Стромсундам і Гэдэдэ размешчана некалькі ваенных музеяў пад адкрытым небам. Скансэны Аланас, Сторан, Сюльсасен і Фогельбергет можна наведаць падчас экскурсіі па бункерах у гэтым раёне, ваенныя аб’екты пабудаваны ў 1940—1945 гадах для абароны ад нямецкага ўварвання падчас 2-й сусветнай вайны. У летнія месяцы праводзяцца экскурсіі з гідам.

Праз вышыню над узроўнем мора ў рэгіёне няма камароў і гнусу.

Зноскі

Катэгорыя:Дарогі Швецыі Катэгорыя:Вестэрботэн (лен)