Капліца-пахавальня Ягмінаў — колішняя капліца на могілках в. Вістычы Брэсцкага раёна.
Гісторыя Была пабудавана ў пачатку XIX стагоддзі з цэглы П. Ягмінам (1747—1808) як фамільная пахавальня ўладальнікаў маёнтка.
Архітэктура
Твор архітэктуры класіцызму. Была вырашана цэнтрычным 8-гранным аб’ёмам пад пакатым шатровым пакрыццём. Вуглы граней крапаваліся пілястрамі, апяразваліся высокім антаблементам з карнізам на дэнтыкулах. Шырокія грані ў верхняй частцы прарэзваліся паўкруглымі вокнамі-люкарнамі, на ліцавой грані — над прамавугольным уваходным праёмам.
Літаратура
Aftanazy R. Dzieje rezydencji na kresach Rzeczypospolitej. T. 2. Wrocław; Warszawa; Kraków, 1992. S. 153.
Катэгорыя:Капліцы-пахавальні Беларусі Катэгорыя:Вістычы Катэгорыя:Знішчаныя збудаванні Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм Катэгорыя:Колішнія касцёлы Беларусі Катэгорыя:Ягміны Катэгорыя:Васьмівугольныя будынкі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Брэсцкага раёна