Секунда ( — другая) — музычны інтэрвал шырынёй у дзве ступені, пазначаецца лічбай 2.

Разнавіднасці секунд

Вялікая секунда — інтэрвал у дзве ступені, ці на цэлы тон. Пазначаецца б. 2 Малая секунда — інтэрвал у адну ступень, або на паўтон. Пазначаецца м. 2 Павялічаная секунда — інтэрвал у тры ступені, або на паўтара тону. Энгарманічна роўная малой тэрцыі, пазначаецца пав. 2 Павялічаная секунда на VI ступені гарманічнага мажору і мінору з’яўляецца характэрным інтэрвалам і вырашаецца ў чыстую кварту на V ступені. Таксама можа быць утворана: у мажоры на I (з удзелам II падвышанай) і на II паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон вырашаецца ў вялікую тэрцыю на I ступені. у міноры на III (з удзелам IV падвышанай) і на IV паніжанай ступенях. У абодвух выпадках рухам аднаго з галасоў на паўтон вырашаецца ў вялікую тэрцыю на III ступені. Паменшаная секунда энгарманічна роўная чыстай прыме, пазначаецца пам. 2. У музыцы амаль не выкарыстоўваецца.

Суадносіны частот ЛадМалая секундаВялікая секундапіфагарэйскі15 : 168 : 9 ці 9 : 10раўнамерна тэмпераваны

Гучанне Малая секунда (паўтон):

Вялікая секунда (поўны тон):

Катэгорыя:Музычныя інтэрвалы