Завулак Чайкоўскага — завулак у Першамайскім раёне Мінска. Назву атрымаў у гонар аднайменнай вуліцы, што знаходзіцца побач.

Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Чайкоўскага, заканчваецца скрыжаваннем з Севастопальскай вуліцай. Мяжуе з Севастопальскім паркам. Ідзе паралельна вуліцам Кутузава і Светлай.

Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па завулку адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».

Спасылкі

Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)