Вуліца Кутузава — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Сваю назву атрымала ў гонар расійскага палкаводца, генерал-фельдмаршала, героя вайны 1812 года Міхаіла Кутузава.
Размяшчэнне Пачынаецца ад скрыжавання з Валгаградскай вуліцай, ідзе з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, затым зварочвае на паўднёвы ўсход. Заканчваецца скрыжаваннем з вуліцай Вялікая Сляпня. Таксама перасякаецца з вуліцай Чайкоўскага. Ідзе паралельна вуліцы Кедышкі. Мяжуе з Севастопальскім паркам.
Грамадскі транспарт Рух грамадскага транспарту непасрэдна па вуліцы адсутнічае. Бліжэйшая станцыя метро — «Маскоўская».
Спасылкі
Улица Кутузова на geodzen.com
Катэгорыя:Першамайскі раён (Мінск)