15-я асобная брыгада спецыяльнага прызначэння (15-я абрСпП) — фарміраванне ГРУ ГШ УС СССР. У гады Афганскай вайны 1979—1989 гг. уваходзіла ў склад АКСВА. Пасля распаду СССР перайшло ва Узброеныя сілы Узбекістана, дзе з прычыны рэарганізацыі пераўтворана ў 15-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (15-я адшбр).

Гісторыя Савецкі перыяд Сфарміравана 1 студзеня 1963 г. дырэктывай Генштаба №140104 ад 5 лютага 1962 г. Дыслакавалася ў г. Чырчык, Узбекская ССР. Падпарадкоўвалася штабу ТуркВА (у 1969—1975 гг. — штабу САВА).

У 1960-я—1970-я гг. брыгада прымала ўдзел у каранцінных мерапрыемствах падчас эпідэмій халеры ў Каракалпакіі (1965 г.) і Астраханскай вобласці (1970 г.), чорнай воспы ў Аральску (1971 г.), ліквідацыі наступстваў землетрасення ў Ташкенце (1966 г.). З 1979 г. падраздзяленні брыгады ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Афганістане, 154-ы асобны атрад СпП удзельнічаў у захопе палаца Х. Аміна. У сакавіку 1985—жніўні 1988 г. упраўленне брыгады, атрад спецрадыёвязі і службы дыслакаваліся ў г. Джалалабад, ДРАВалентин Мзареулов. 15-я отдельная бригада СпН на сайте истории отечественных спецслужб и правоохранительных органов.

У перыяд з мая 1988Александр Мусиенко. Разведчик 12: Спецназ вчера, сегодня, завтра. 15-й бригаде спецназа – 45 лет! // Солдаты России : журнал. — 2008. па люты 1989 г. падраздзяленні брыгады былі выведзены з Афганістана.

На мяжы 80-х і 90-х фарміраванне ўдзельнічае ў падаўленні хваляванняў у Азербайджанскай ССР. У прыватнасці, брыгада задзейнічана ў ходзе Бакінскіх падзей і ў навядзенні парадку ў зоне Карабахскага канфлікту.

Статус у пачатку 90-х Пасля распаду СССР былыя рэспублікі пачалі дзяліць паміж сабой яго вайсковую спадчыну. Калі стала вядома, што 15-ю брыгаду перадаюць у вядзенне незалежнага Узбекістана, то ў падраздзяленні паўстала абурэнне. Раз’юшаныя афіцэры, сярод якіх значную частку складалі этнічныя рускія, пачалі выказваць самыя радыкальныя прапановы, уключаючы бунт і марш у Расію на ўласнай бранятэхніцы.

Камандаванне брыгады здолела вымавіць права для сваіх падначаленых перавесціся ў расійскую армію. Аднак для гэтага яно павінна была аказаць садзейнічанне ў барацьбе з ісламістамі на тэрыторыі Узбекістана і Таджыкістана. Кіраўніцтва 15-й брыгады здолела дамовіцца і з расійскімі, і з узбекскімі ўладамі, і пераканаць палітыкаў у тым, што падраздзяленню неабходная для стабілізацыі абстаноўкі. Фарміраванне атрымала нябачаную для арміі ступень аўтаноміі і фактычна кіравалася ўласным афіцэрскім сходам. Ад вайскоўцаў нават не запатрабавалі прымаць прысягу УзбекістануЕгений Норин. "Узбекский спецназ". Как российские бойцы спасали Таджикистан // Life : журнал. — 7 апреля 2018..

Постсавецкі перыяд 1 ліпеня 1992 г. 15-я брыгада пераходзіць у склад Узброеных Сіл Узбекістана. Ужо ў жніўні падраздзяленне бярэ ўдзел у вызваленні ўзбекскага вострава Арал-Пайгамбар на рацэ Амудар’я, захопленага афганскімі маджахедамі. Аперацыя праводзілася з адначасовай высадкай верталётнага дэсанту і высадкай з катэраў памежнай флатыліі 22-й асобнай брыгады вартавых караблёўАрал-Пайгамбар.

У далейшым падраздзяленне задзейнічалі ў грамадзянскай вайне ў ТаджыкістанеПра ролю брыгады ў Таджыкістанскім канфлікце гл. , .

У лютым 1996 г. 15-я брыгада была перафармавана ў 15-ю асобную дэсантна-штурмавую брыгаду (в/ч 64411). Пасля яна ўвайшла ў склад 2-га армейскага корпуса мабільных войскаў Міністэрства абароны Узбекістана.

Пазней падраздзяленне пераведзена ў Сілы спецыяльных аперацый УзбекістанаСпецназ вооруженных сил Узбекистана .

Склад У гады Афганскай вайны ў складзе брыгады лічыліся: З мая 1979 г. — 7-ы атрад СпП, затым пераназваны ў 154-ы асобны атрад СпП; Са студзеня 1985 г. — 334-ы ааСпП, перададзены са складу 5-й абрСпП; З сакавіка 1985 г. — 177-ы ааСпП, выведзены са складу 22-й абрСпП, і 668-ы ааСпП, перададзены ад 9-й абрСпП.

Кіраўніцтва У 1963—1999 гг. брыгаду ўзначальвалі15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. Афганистан глазами очевидцев.. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. — ISBN 978-5-93165-239-9.15-я обрСпН ГРУ ГШ: Мікалай Іванавіч Луцаў (1963—1967) Роберт Паўлавіч Масолаў (1968—1975) Васіль Васільевіч Калеснік (1975—1977) Аляксандр Аляксеевіч Аўчароў (1977—1980) Анатоль Міхайлавіч Сцякольнікаў (1980—1984) Уладзімір Мацвеевіч Бабушкін (1984—1986) Юрый Цімафеевіч Староў (1986—1990) Уладзімір Васільевіч Квачкоў (1990—1994) Сяргей Кандратавіч Залатароў (1994—1995) Тулкін Цішаевіч Карабаеў (1995—1997) Джура Худайбердзіевіч Фазылаў (1997—1999)

Узнагароды За мужнасць і вайсковую доблесць брыгада і яе падраздзяленні ўзнагароджваліся вымпеламі МА СССР, ганаровымі сцягамі саюзных рэспублік і ўрада Афганістана. Так, напрыклад, падраздзяленне атрымала ордэн Чырвонага Сцяга. За Афганскую вайну больш за 4 тысячы салдат і афіцэраў брыгады ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Чацвёра байцоў удастоены звання Героя Савецкага Саюза: Мікалай Анатольевіч Кузняцоў (1962—1985), пасмяротна Уладзімір Анатольевіч Турчын, прысвоена ў 1985 годзе Юрый Мікалаевіч Міралюбаў, прысвоена ў 1988 годзе. Васіль Васільевіч Калеснік, прысвоена ў 1988 годзе.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура Кнігі 15 бригада СПЕЦНАЗ: Люди и судьбы. Афганистан глазами очевидцев.. — М.: НПИД «Русская панорама», 2009. — 556 с. — ISBN 978-5-93165-239-9. Артыкулы Александр Мусиенко. Разведчик 12: Спецназ вчера, сегодня, завтра. 15-й бригаде спецназа – 45 лет! // Солдаты России : журнал. — 2008. Егений Норин. "Узбекский спецназ". Как российские бойцы спасали Таджикистан // Life : журнал. — 7 апреля 2018.

Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Катэгорыя:Узброеныя сілы Узбекістана