Старажытная Кампучы́я (, чытаецца як «Камвучтэс»), Кхме́рская імперыя (), Ангко́рская імперыя () — сярэднявечная дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі (802—1431 гг.)
Узнікненне Заснавальнікам Кхмерскай імперыі лічыцца Джаяварман II. Згодна з запісам XI ст., знойдзеным на стэле на мяжы сучасных Камбоджы і В’етнама, ён валадарыў у Індрапуры на рацэ Меконг. Большасць сучасных даследчыкаў лічаць, што Джаяварман II і яго бацька Джаяварман I мелі прамое дачыненне да старажытнай кхмерскай дзяржавы Чэнла. Аднак паходжанне дынастыі Джаяварманаў таксама звязваюць з дзяржавамі Чампа і ШрывіджаяMichael Vickery A legend concerning Jayavarman II. Сувязь з Шрывіджаяй падкрэслівае падабенства ранняй архітэктуры Кхмерскай імперыі з яванскайUday Dokras Comparison between Angkor Wat and Borobudur temple, а таксама тытул кхмерскіх манархаў дэвараджа ( «божы валадар»), які паўтараў тытул манархаў Шрывіджаі.
Згодна з легендай, пасля паспяховай ваеннай кампаніі на поўначы ад возера Танлесап слон Джаявармана II спыніўся перад разлівам. Манарх загадаў заснаваць на гэтым месцы сталіцуДмитрий Самохвалов Камбоджа: Загадка Ангкора . Пазней яго пераемнікі будавалі каля яе свае сталічныя цэнтры. Такім чынам узнік кангламерат гарадоў, вядомы ў нашы дні як Ангкор, адзін з найбуйнейшых метраполісаў сярэднявечча ў свеце.
Гісторыя міні|злева|Меркаваная выява галавы Джаявармана VII, каля 1190 — 1210 гг. Першай дынастыі Джаяварманаў было наканавана нядоўгае існаванне. Каля 877 г. трон заняў Індраварман I, пляменнік жонкі Джаявармана IIIndravarman I king of Angkor — Encyclopedia Britannica. Ён знакаміты арганізацыяй будаўнічай дзейнасці. Аднак яго сыны і ўнукі болей вядомы сваімі разладамі. Пасля чарговага з іх уладу ў захапіў Джаяварман IV (928—941 гг.), унук Індравармана I па жаночай лініі. Нягледзячы на ўнутраныя разлады, манархі Кхмерскай імперыі стала пашыралі яе межы. Да пачатку XI ст. яна прасціралася ад ракі Менам-Чао-Прая да дэльты Меконга.
У 1002 г. захоп улады Джаявіраварманам, які, відавочна, дагэтуль быў удзельным князем, прывёў да дзевяцігадовай вайны. Тым не меней, яго сын Сур’яварман I (1010—1050 гг.) стаў адным з найвялікшых валадароў пасля Джаявармана II. У барацьбе з малайскай дзяржавай Тамбралінга і яе магутным саюзнікам Шрывіджаяй ён заключыў саюз з паўднёвай індыйскай дзяржавай Чола і ў выніку дасягнуў перамогі. Спроба пашырыць межы на захад была спынена паганскім валадаром Анаўрахта Мінсаў. Сур’яварман I адмовіўся ад індуізму і прыняў будызмSuryavarman I king of Angkor — Encyclopedia Britannica, пашырыў дзяржаўны апарат, актыўна займаўся будаўніцтвам, славіўся справядлівымі законамі.
У другой палове XII ст. у Кхмерскай імперыі выявіўся моцны супернік на ўсходзе — Чампа. Войны з валадарамі гэтай дзяржавы саслабілі становішча Харшавармана III (1066—1080 гг.). Ён быў зрынуты паўстанцамі на чале князя Карата, які пасля перамогі прыняў імя Джаявармана VI. Пасля яго смерці ў 1107 г. зноў разгарнулася барацьба за ўладу. У 1113 г. пры спрэчных абставінах трон заняў малады і амбіцыйны Сур’яварман II. Яго афіцыйная каранацыя адбылася толькі пасля некалькіх гадоў кіравання. Прычынамі гэтага магло быць тое, што ён працягваў барацьбу супраць асабістых ворагаў, або неабходнасць выканаць пэўныя індуісцкія рытуалы, паколькі ён не меў рэчаісных правоў займаць пасад манарха. Сур’яварман II праславіўся дзякуючы будаўніцтву храма Ангкор-ВатSuryavarman II of Cambodia. Ён заваяваў шэраг тэрыторый на поўначы сучаснага Тайланда і поўдні Лаоса. Аднак ваенныя кампаніі супраць чамаў і в’етаў не мелі поспеху. Каля 1145 г. яго войска ўвайшло ў сталіцу Чампы і, відавочна, рушыла далей на в’етаў, але ў выніку пацярпела паражэнне. У Чампе адбылося паўстанне, якое скончылася выгнаннем кхмераў. Многія даследчыкі мяркуюць, што кхмерскі валадар не перажыў гэтых падзей.
У 1177 г. чамы ўварваліся па сушы і на караблях у Кхмерскую імперыю і атрымалі бліскучую перамогу на возеры Танлесап. Кхмерскі валадар загінуў. Супраціўленне чамам узначаліў дасведчаны вайскавод Махапарамасаўгата. У 1181 г. ён быў каранаваны як Джаяварман VIIJayavarman VII — National Museum of Cambodia. Ён здолеў аб’яднаць вакол сябе высакародныя колы і працягваў вайну супраць Чампы, пакуль у 1191 г. не заваяваў яе. У пачатку XIII ст. гэта дзяржава была фактычна падзелена паміж кхмерамі і в’етамі. Свае бліскучыя перамогі Джаяварман VII адлюстраваў на сценах пабудаванага ім храма Баён. Цэнтрам Ангкора стаў умацаваны горад Ангкор-Тхом. Падобна Сур’яварману I, ён спавядаў будызм, адзначыўся будаўніцтвам дарог, уздоўж якіх былі адкрыты 121 гасцёўня для гандляроў і 102 шпіталі.
Нашчадкі Джаявармана VII, Індраварман II (1219—1243 гг.) і Джаяварман VIII (1243—1295 гг.), не мелі яго ваенных здольнасцей і магчымасці кантраляваць разрослую імперыю. Тайцы і моны фактычна адасобіліся ад Ангкорскай дзяржавы і пачалі рабіць напады на кхмераў. У 1285 г. Джаяварман VIII, баючыся нашэсця манголаў, прызнаў сябе даннікам дынастыі Юань. Яго падданныя былі разачараваны вяртаннем да індуізму і закрыццём будысцкіх храмаў, таму віталі, калі ён адрокся ад улады на карысць свайго зяця Індравармана III (1295—1308 гг.). Той садзейнічаў распаўсюджванню будызму ў форме тхеравадаTimeline of the Khmer Empire.
XIV — першая траціна XV стст. сталі перыядам заняпаду Ангкорскай імперыі. Пасля 1300 г. запісы на сценах храмаў у Ангкоры не рабіліся. Насельніцтва паступова пакідала навакольныя тэрыторыі і перасялялася бліжэй да Меконга. Адной з прычын былі нашэсці тайцаў, якія ў XIV ст. двойчы захоплівалі сталіцу. Пасля тайскага нашэсця ў 1431 г. Понья Ят, апошні кхмерскі валадар Ангкора, рушыў на поўдзень і стварыў новы дзяржаўны цэнтр у раёне сучаснага ПнампеняJohn D. Ciorciari Thailand and Cambodia: The Battle for Preah Vihear. Археалагічныя знаходкі сапраўды сведчаць пра тое, што пасля зыходу кхмераў у Ангкоры некаторы час панавалі тайцы, але і яны пакінулі яго да XVI ст.Polkinghorne, M., Pottier, C., & Fischer, C. (2018). Evidence for the 15th Century Ayutthayan Occupation of Angkor. In The Renaissance Princess Lectures: In Honour of Her Royal Highness Princess Maha Chakri Sirindhorn (pp. 99-132)
Сучасныя даследчыкі таксама прапануюць іншыя версіі прычын заняпаду Ангкора. Яны лічаць, што масавае перасяленне з гэтай мясцовасці пачалося за 100 гадоў да рашэння Понья Ята. Рост міжнародных гандлёвых сетак мог заахвоціць кхмерскую эліту і яе падданых мігрыраваць бліжэй да Паўднёва-Кітайскага мораThe Fall of Angkor Was More Than a Century in the Making. Але болей важкай прычынай быў заняпад складанай ірыгацыйнай сістэмы, якая забяспечвала вялізны горад і навакольныя палеткі вадою, а таксама стварала транспартныя сувязі паміж агламерацыямі. Рост гарадскога насельніцтва прывёў да вырубкі лясоў і засмечвання каналаў. Іх ачыстка патрабавала ўсё большых намаганняў. Сітуацыя ўскладнілася экалагічнымі бедствамі. У XIV ст. наваколлі Ангкора пацярпелі з-за засухі, а потым паводакAngkor Wat’s Collapse From Climate Change Has Lessons for TodayThe surprising discovery at Angkor Wat, што і прывяло да зыходу насельніцтва і марнасці ўзнаўлення фартыфікацыйных пабудоў.
Дзяржава і грамадства міні|Керамічная пасудзіна ў форме чалавека, XI ст. Кхмерская імперыя была манархіяй, чые валадары з самога пачатку карысталіся тытулам дэвараджа, запазычаным у індуісцкіх краінах. Іх улада лічылася свяшчэннай, таму прыняццю тытула папярэднічалі асаблівыя рытуалы, якія рабілі манархаў у вачах падданых вышэйшымі заступнікамі і суддзямі. Кіраванне дзяржавай адбывалася дзякуючы працы вялізарнага і даволі складанага дзяржаўнага апарата. Пры Сур’явармане I ён падзяляўся на 4 часткі. Адну ўзначальваў сам манарх, другую — яго папярэднік, які адмовіўся ад трона, трэцюю — спадкаемца, чацвёртую — маці валадараI.W. MABBETT KINGSHIP IN ANGKOR. Кожная з гэтых частак уяўляла сабою аўтаномную адміністрацыю з падначаленымі ёй тэрыторыямі.
Вышэйшыя пасады ў адміністрацыі валадара займалі прадстаўнікі высакародных сем’яў, так або іначай звязаныя з сям’ёй манарха сваяцкімі адносінамі. Але часцяком найбольш блізкіх або магутных сваякоў высылалі ў правінцыі. Пасады падзяляліся на ўнутраныя і знешнія. Унутраныя адміністратары працавалі пры двары. Найбольш уплывовымі з іх былі першы дарадца, дарадца па пытаннях права, дарадцы, адказныя за ваенны і цывільны транспарт, вайскавод, скарбнік. Іх праца аплочвалася шчодрымі дарамі і вылучэннем долі дзяржаўных даходаў, прычым на манапольнай аснове. Пры двары таксама мелася мноства другарадных пасад, накшталт назіральніка за сланамі, кухараў і трымальнікаў апахалаў. Уладальнікі знешніх пасад належалі да 10 розных рангаў і стала знаходзіліся за межамі двара. Пасады часцяком куплялі і прадавалі, перадавалі па спадчыне, адзін чалавек мог займаць шэраг пасад. Яго сацыяльны статус вызначаўся рэчаісным уплывам і блізкасцю да манарха. Відавочна, існавала форма залежнасці простых падданых ад уплывовых, падобная на кліентэлу. Толькі ў Ангкоры штат чыноўнікаў налічваў некалькі тысяч чалавек. Манарх даведваўся пра жыццё падданых не толькі дзякуючы справаздачам адміністратараў, але і сетцы ўнутраных шпіёнаў.
Большую частку гісторыі Кхмерскай імперыі яе афіцыйнай рэлігіяй быў індуізм. Валадары Ангкора аддавалі яўную перавагу шываізму, хаця вядомы іх надпісы, прысвечаныя Вішну, Харыхары (увасабленню Шывы і Вішну), а таксама БудзеKhmer Religion — Encyclopedia.com. Будызм і будысцкія абшчыны прысутнічалі са старажытных часоў і мелі заступніцтва валадароў. Джаяварман VII зрабіў будызм формы махаяна дзяржаўнай рэлігіяйMedieval Khmer Society: The Life and Times of Jayavarman VII, але з канца XIII ст. дамінаваў будызм у форме тхеравада. Святары абедзвюх рэлігій, храмавыя арганізацыі і кляштары мелі велізарны ўплыў на дзяржаву і грамадства, карысталіся значнымі прывілегіямі, займалі прыдворныя пасады, атрымоўвалі ў дар матэрыяльныя сродкі і землі.
Існаванне дзяржаўных і рэлігійных устаноў было не магчыма без поспехаў у эканоміцы, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Клімат Камбоджы мае мусонны характар з выразным падзелам на сухі і вільготны сезоны. Каб атрымоўваць некалькі ўраджаяў за год, кхмеры пабудавалі вакол Ангкора складаную ірыгацыйную сістэму з сеткай вадасховішчаў і каналаў. Апошнія выконвалі не толькі меліярацыйную, але і транспартную функцыю. Ірыгацыйная сістэма дазваляла назапашваць ваду ў вільготны сезон, а яе лішкі скідваць у возера Танлесап. Заснаваныя на археалогіі геаграфічныя даследаванні сучасных і мінулых сістэм Ангкора дазваляюць меркаваць, што кхмерскія інжынеры стварылі новую пастаянную вадазборную зону, стварыўшы тры вадазборныя плошчы там, дзе раней было ўсяго дзвеK. Kris Hirst The Khmer Empire Water Management System. Дзякуючы рэгуляванню ўзроўню грунтавых вод стала магчымым манументальнае дойлідства, адбываўся рост насельніцтва. Мяркуецца, што ў канцы XIII ст. у Ангкоры жыло 700 тысяч — 900 тысяч чалавекNew research shows how many people lived in the Angkor Empire. Такім чынам, гэта быў адзін з найбуйнейшых гарадоў свету ў перыяд сярэднявечча.
Догляд ірыгацыйнай сістэмы, сталая ачыстка каналаў былі важным клопатам дзяржавы. Аднак абрашаемыя землі з’яўляліся прыватнай маёмасцю. Пра гэта кажуць шматлікія запісы пра куплю, продаж і перадачу ў дар надзелаў. Асабіста валадару і блізкім чальцам яго сям’і належалі толькі некаторыя дзяржаўныя сядзібы, раскіданыя па тэрыторыі ўсёй дзяржавы. На іх маглі працаваць залежныя сяляне, што па розных прычынах страцілі свае надзелы, і рабы. Рабства было звычайнай з’явай. Большасць рабоў былі ваеннапалоннымі, але таксама існавала пазыковае рабства. У канцы XIII ст. пасля доўгатэрміновай вайны з тайцамі значная частка насельнікаў Ангкора валодала рабамі. Іх стан быў прыніжаным, яны нават не мелі права спаць у гаспадарскім доме.
thumb|Сетка дарог у Кхмерскай імперыі