Дом па вуліцы Леніна, 22 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска.

Пабудаваны ў пачатку XX стагоддзя з цэглы. Выкарыстоўваецца прадпрыемствам грамадскага харчавання.

Архітэктура Ушчыльную прылягае да дома № 20 і ўтварае з ім адзіную архітэктурную кампазіцыю. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак звернуты да вул. Леніна тарцовым фасадам і накрыты высокім двухсхільным дахам з люкарнамі. Паверхі падзелены гарызантальнай цягай. Падкрэслена строгі рытм вокнаў парушаецца асіметрычным размяшчэннем уваходу і вялікім акном над ім.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск)