Фатхі Тэрбіль () — лівійскі юрыст і праваабаронца. Шырокую вядомасць атрымаў у 2011 годзе, калі яго арышт выклікаў масавыя пратэсты і беспарадкі па ўсёй Лівіі, якія ў выніку прывялі да грамадзянскай вайны.

Біяграфія Тэрбіль выступаў прадстаўніком сваякоў загінулых у 1996 годзе зняволеных турмы Абу-Салім. Тады падчас турэмнага бунту загінулі звыш за тысячы чалавек. У лютым 2011 года ў Бенгазі ўлады арыштавалі праваабаронцу. 15 лютага на вуліцы горада выйшла каля дзвюх соцень чалавек. Яны патрабавалі вызваленне Тэрбіля і адстаўкі лідара краіны Муамара Кадафі, які кіраваў Лівіяй з 1969 года. Неўзабаве дэманстрацыя перарасла ў сутыкненні з паліцыяй.

Крыху пазней Тэрбіля вызвалілі, але беспарадкі не толькі не скончыліся, але і перараслі ў грамадзянскую вайну.

30 мая ён быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй Людовіка—Трае, якая штогод прысуджаецца юрыстам, што займаліся пытаннямі правоў чалавека. Паўстанцкі Пераходны нацыянальны савет Лівіі прызначыў яго міністрам па справах моладзі і спорту.

Спасылкі Photos of Fathi Terbil in Beghazi

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лівіі Катэгорыя:Адвакаты Лівіі Катэгорыя:Праваабаронцы Лівіі