Мікела́нджэла Антаніё́ні (; , — , ) — італьянскі кінарэжысёр і сцэнарыст, класік еўрапейскага артхауса, яго называлі «паэтам адчужэння і некамунікабельнасці».
Біяграфічныя звесткі Скончыў Вышэйшую школу эканомікі і камерцыі ў Балонні.
Творчасць Асноўныя тэма творчасці — даследаванне ўнутранага свету чалавека, які адчувае сваю ізаляванасць, пакінутасць, адзіноту і боязь жыцця. У паваенную эпоху паказаў раз’яднанасць людзей, іх трагічную «некамунікабельнасць». Героі яго стужак пакутліва перажываюць сваю ўнутраную самоту: «Хроніка аднаго кахання» (1950), «Пераможаныя» (1952), «Дама без камелій» (1953), «Сяброўкі» (1955). Своеасаблівы цыкл складаюць фільмы 1960-х гадоў, у якіх паказаны разрыў кантакту герояў з рэальнасцю, унутраны крызіс: «Крык», «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня». Майстэрскае выкарыстанне натуральных шумаў, паўз, сімвалічных дэталяў робіць фільмы Антаніёні гукапластычным відовішчам. У іншых краінах зняў фільмы: «Фотапавелічэнне» (Англія, 1967), «Забрыеш Пойнт» (ЗША, 1970), «Прафесія: рэпарцёр» (Алжыр, 1975).
Літаратура
Катэгорыя:Кінарэжысёры Італіі Катэгорыя:Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай» Катэгорыя:Лаўрэаты ганаровай прэміі «Оскар»