Рэвалюцыйнае дзеянне — анарха-камуністычная арганізацыя ў Беларусі.
Згуртавалася ў Мінску ў лютым 2005 года, як беларускі філіял лібертарна-камуністычнага руху «Аўтаномнае Дзеянне» («Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь»). 11 красавіка 2010 года «Аўтаномнае Дзеянне — Беларусь» аб'явіла аб сваім выхадзе з АД і змяніла назву на «Рэвалюцыйнае дзеянне» Прытрымліваецца ідэалогіі рэвалюцыйнага анарха-камунізму. Арганізацыя вядзе прапаганду анархісцкіх ідэй у форме выдання ўлётак і брашур, малявання графіці і інш.
У 2016 годзе анархісцкая група «Рэвалюцыйнае дзеянне», а таксама апублікаваныя ў аднайменнай групе ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» матэрыялы былі ўключаны ў Рэспубліцы Беларусь у спіс экстрэмісцкіх, а доступ да іх заблакаваныnews.21.by.
У 2021 годзе МУС прызнала інтэрнэт-рэсурсы «Рэвалюцыйнага дзеяння» экстрэмісцкім фарміраваннем. За стварэнне такога фарміравання або ўдзел у ім у Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць.
Спасылкі Афіцыйны сайт арганізацыі
Катэгорыя:Грамадскія арганізацыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 2005 годзе