Джавані Сабелі (; 23 верасня 1886 — 25 кастрычніка 1917) — італьянскі лётчык-ас, удзельнік Першай Балканскай і Першай сусветнай войнаў.

Біяграфія

Раннія гады Джавані Сабелі нарадзіўся 23 верасня 1886 года ў Неапалі ў даволі багатай сям’іFranks 2000, p. 159.. Ён цікавіўся тэхнікай, асабліва маладой, на той момант, авіяцыяй. Пасля Сабелі паступіў на курсы лётчыкаў у Бруклендзе. 30 студзеня 1912 года хлопец атрымаў сертыфікат пілота Каралеўскага аэраклуба. Падчас Першай Балканскай вайны ён паехаў добраахвотнікам у Балгарыю, каб ваяваць супраць туракVarriale 2009, pp. 92-93.. Яго прызналі лепшым ваенным лётчыкам Балканскага Саюза.

Першая сусветная вайна Калі Італія ўступіла ў Першую сусветную вайну, то Сабелі падахвоціўся на ваенную службу. Нягледзячы на тое, што ён ужо быў ліцэнзаваных пілотам і ветэранам баявых дзеянняў, Сабелі павінен быў прайсці новыя лётныя экзамены. У жніўні 1915 года лётчык здаў як базавыя, так і перадавыя ваенныя экзамены для авіятараў. Пасля здзейсніў азнаямленчыя палёты з Адрыятычным абаронным рэйсам, а затым адправіўся ў Францыю для навучання палётаў на больш сучасных самалётах. У студзені 1916 года Сабелі вярнуўся ў Італію і афіцыйна паступіў на ваенную службу. У верасні яго адпраўляюць ваяваць у АлбаніюFranks 2000, pp. 80-81.. У сакавіку 1917-га лётчыка вярнулі на Італьянскі фронт.

10 жніўня 1917 года Сабелі збіў свой першы самалёт. 6 верасня ён змог знішчыць другую варожую машыну. 17 верасня збіў адразу два самалёта, а 29 верасня яму ўдалося дасягнуць адзнакі ў пяць збітых машын. За гэта Сабелі быў прысуджаны Сярэбраны медаль.

Гібель 25 кастрычніка 1917 года Сабелі быў збіты падчас сутыкнення з аўстрыйскай авіяцыяй. Яго цела не было знойдзена. Лётчык Феручыа Ранца, сябар загінулага, пасля здарэння намаляваў яго на ўласным самалёце SPAD S.VII у памяць аб пілоце.

Літаратура Varriale, Paolo. Italian Aces of World War 1. Osprey Pub Co, 2009.

Спасылкі Спіс італьянскіх асаў Першай сусветнай вайны

Катэгорыя:Лётчыкі Першай сусветнай вайны (Італія) Катэгорыя:Загінулі ў Першую сусветную вайну