Леў Багавіцінавіч (? — пасля 1505) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Багавіцінаў (Багавіцінавічаў) герба «Пелікан». Нарадзіўся ў сям’і Багавіціна.

Каля 1487 года пачаў працаваць у канцылярыі ВКЛ. Пісар вялікі літоўскі ў 1487—1495, 1502—1505, ключнік берасцейскі ў 1487—1495 гадах, чашнік вялікі літоўскі ў 1501—1505 гадах, намеснік (дзяржаўца) крамянецкі з 1502 года.

Ад вялікага князя літоўскага Аляксандра ў 1497 годзе атрымаў маёнткі Шчураўцы і Фамінцы на Брацлаўшчыне, у 1501 годзе — с. Ворцель (Дакудава) у Берасцейскім павеце, якое ператварыў у горад з магдэбургскім правам. Валодаў таксама маёнткамі Радванічы ў Берасцейскім павеце, Навасёлкі і Неплі на Падляшшы, сёламі каля Браслава.

Літаратура

Леў Катэгорыя:Дзяржаўцы крамянецкія Катэгорыя:Ключнікі берасцейскія