Юбілейны медаль «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 6 ліпеня 2022 годаУ Беларусі ўстаноўлены юбілейны медаль да 30-годдзя органаў фінансавых расследаванняў.

Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне Юбілейным медалём узнагароджваюцца работнікі і цывільны персанал органаў фінансавых расследаванняў КДК за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у рабоце, а таксама іншых асоб за значны ўклад у развіццё дзейнасці па абароне дзяржаўных інтарэсаў ад проціпраўных замахаў у эканамічнай сферы.

Апісанне медаля На правым баку медаля ў цэнтры размешчана пазалочаная выява геральдычнага знака — эмблемы органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, у верхняй частцы знаходзіцца надпіс «Айчына Гонар Прафесіяналізм», унізе — стужка з лічбамі «1992-2022».

На адваротным баку размешчаны надпіс «30 год органам фінансавых расследаванняў Беларусі», а па акружнасці — вянок з лаўровага і дубовага лісця.

Катэгорыя:Медалі Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе