Лусіа Радрыга Лейтэ Барэта дэ Лара (; 9 красавіка 1929, Уамба, Ангола — 27 лютага 2016 года, Луанда, Ангола), ён жа Чывека (Tchiweka) — ангольскі камуніст і палітычны дзеяч, першы генеральны сакратар (1961—1980) і вядучы ідэолаг МПЛА.

Сям’я, вучоба, праца Нарадзіўся ў сям’і партугалецаў, служачага каланіяльнай адміністрацыі, жанатага на Афрыканцы-авімбунду. Адукацыю атрымаў у Лісабонскім універсітэце. Працаваў у Лісабоне настаўнікам матэматыкі і фізікі. Ажаніўся ў Партугаліі з нямецкай яўрэйкай, якая збегла ад нацысцкага пераследу. Рут Лара стала палітычнай паплечніцай мужа. Сын — Паўлу Лара — функцыянер МПЛА. Меў таксама дачку Ванду і другога сына Бруна.

Ідэолаг МПЛА З 1950 годзе прымыкаў да ангольскіх нацыяналістычных арганізацый. Блізка сышоўся з Агасціна Нета, уступіў у МПЛА, увайшоў у кіраўніцтва. Быў знаёмы з Амілкарам Кабралам і іншымі дзеячамі афрыканскага нацыянальна-вызвольнага руху. Вызнаваў марксісцка-сацыялістычную ідэалогію.

У 1959 годзе пад пагрозай арышту ПІДЭ, перабраўся з Партугаліі ў ФРГ, з 1960 — у Гвінею. Прадстаўляў МПЛА на межафрыканскіх канферэнцыях. У 1965 годзе ў Бразавіле сустракаўся з Чэ Геварай, што заклала аснову будучага ваенна-палітычнага саюза Кубы з НРА. У той жа час здолеў усталяваць адносіны і з еўрапейскімі сацыял-дэмакратычнымі партыямі.

З 1961 года — генеральны сакратар МПЛА. Быў адным з палітычных кіраўнікоў руху ў вайне за незалежнасць. Менавіта ён сфармуляваў на марксісцкай аснове ідэалогію МПЛА.

Партыйна-дзяржаўны кіраўнік У 1974 годзе, пасля Партугальскай рэвалюцыі вярнуўся ў Анголу. Браў удзел у перамоўным працэсе з ФНЛА і УНІТА. Усталяваў цесныя адносіны з партугальскімі левымі сіламі, асабліва апошнім губернатарам Анголы капітанам Ружа Каўтынью. Дзякуючы гэтаму забяспечыў пераважную падтрымку МПЛА з боку партугальскіх уладаў. Паралельна ўсяляк умацоўваў палітычную і ваенную структуру МПЛА ў Анголе.

Сыграў адну з ключавых роляў ва ўсталяванні кантролю МПЛА над Луандай летам — восенню 1975 года. 11 лістапада 1975 года быў адным з ключавых удзельнікаў цырымоніі абвяшчэння Агасціна Нета прэзідэнтам Анголы.

Кіраваў партыйна-палітычным апаратам МПЛА ў першыя гады грамадзянскай вайны. Курыраваў таксама ідэалагічнае забеспячэнне і сувязі з Кубай. Лічыўся другой-трэцяй фігурай у іерархіі МПЛА — пасля Агасціна Нета, разам з Энрыке Карэйрай.

Правадыр рэпрэсій У 1976 і пачатку 1977 падвяргаўся рэзкай крытыцы з боку Ніта Алвіша і яго радыкальнай групы — як мулат і як правадыр адносна ўмеранага курсу. Мяцеж «фракцыянераў» 27 мая 1977 года быў у значнай ступені накіраваны супраць Лары асабіста. Лусіа Лара і яго сын Паўлу Лара адыгралі важную ролю ў падаўленні Nitistas і масавых рэпрэсіях.

З другой паловы 1977 года высунуўся на першыя пазіцыі ў палітыцы ўзмацнення жорсткасці рэжыму. Пры яго ўдзеле марксізм-ленінізм быў афіцыйна абвешчаны ідэалогіяй МПЛА. Лара фактычна атрымаў у спадчыну ад Nitistas жорсткую Камуністычную лінію.

Пасля смерці прэзідэнта Нета ў верасні 1979 года разглядаўся ў якасці магчымага пераемніка, але саступіў месца лідэра партыі і дзяржавы Жазэ Эдуарду душ Сантушу, з прычыны чаго яго палітыка-кіраўніцкія пазіцыі (як і Карэйры) значна саслаблі. З 1980 года Лусіа Лара, спасылаючыся на стан здароўя, паступова адышоў ад актыўнай палітыкі.

Аўтарытэт на спачынку У адстаўцы заставаўся палітычным аўтарытэтам МПЛА. Ён карыстаўся статусам нацыянальнага героя, аднаго са стваральнікаў незалежнай Анголы, лічыўся вядучым тэарэтыкам партыі, буйным афрыканскім і міжнародным палітыкам. (Цікава, што інтэлектуальнаму патэнцыялу Лусіа Лары аддаваў належнае яго непрымірымы вораг Жанас Савімбі.) Важныя даты біяграфіі Лары адзначаліся з удзелам афіцыйных асоб. Асабліва узнімаў Лару такі дзеяч МПЛА, як генеральны сакратар Дзіну Матруш. Знаходжанне Дзіну Матруша на пасадзе, якаю першапачаткова займаў Лусіа Лара, сімвалічна адлюстроўвае эвалюцыю МПЛА. Віншаванне з «80-годдзем таварыша Лары» накіравала ў красавіку 2009 года Палітбюро МПЛАLúcio Lara fez 80 anos. Аднак афіцыйных пастоў Лара пасля 1980 не займаў і да непасрэднага прыняцця рашэнняў дачынення не меў.

Ідэалагічныя ўстаноўкі Лусіа Лары зусім не ва ўсім супадалі з курсам прэзідэнта душ Сантуша. Аднак якіх-небудзь яго крытычных выказванняў у адрас ангольскіх уладаў не зафіксавана.

Скон Памёр у ангольской сталіцы ва ўзросце 86 гадоў. Характэрна, што ў паведамленні пра яго смерць Лара характарызаваўся не як камуніст ці марксіст, а як ангольскі нацыяналіст. Смутак у сувязі з яго смерцю выказалі не толькі афіцыйныя прадстаўнікі МПЛА, але і дзеячы апазіцыі, у тым ліку радыкальнай — Андрэ Мендэш ды Карвалью (КАСА), Лаіша Эдуарду (ФНЛА).

Лусіа Лара валодаў шырокім архівам, распарадчыкам якога выступала яго дачка Ванда. Гэтыя матэрыялы маюць значную каштоўнасць для вывучэння афрыканскіх антыкаланіяльных рухаў.

Спасылкі

A vida de Lucio Lara (парт.)

Катэгорыя:Антыкаланіялісты Катэгорыя:Тэарэтыкі марксізму Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Палітыкі Анголы Катэгорыя:Выпускнікі Каімбрскага ўніверсітэта